Грамадства33

Паліцыя Стамбула патлумачыла, чаму пакуль не шукае Котава

Стамбульскае бюро Deutsche Welle звярнулася ў турэцкую паліцыю па звесткі аб знікненні ў Турцыі Анатоля Котава.

Анатоль Котаў на канферэнцыі ў Нарвегіі ў 2024 годзе. Фота: Thomas Søndergaard/Play the Game

21 жніўня Котаў, былы беларускі чыноўнік, які пасля 2020 года далучыўся да апазіцыі, прыляцеў у Стамбул і ў 12:26 па польскім часе напісаў жонцы, што прызямліўся. На пытанне, дзе ён спыніцца, Котаў адказаў праз дзве гадзіны — казаў, што напіша, калі будзе ведаць. Апошняе паведамленне ў гэты дзень ён адправіў у 21:28 па Варшаве, але адрас гатэля ён так і не напісаў, паведамляе Deutsche Welle.

Вядома, што ў той жа дзень Котаў адплыў з турэцкага Трабзона.

Гэтая перапіска прыкладзеная да заявы аб знікненні Анатоля Котава, якую 25 жніўня яго жонка Анастасія падала ў паліцыю Стамбула па электроннай пошце на турэцкай мове.

Пры гэтым у аддзеле па пошуку зніклых людзей паліцыі Стамбула на запыт DW адказалі, што звестак аб знікненні ў Турцыі Котава або якога-небудзь іншага грамадзяніна Беларусі пасля 21 жніўня ў іх сістэме няма.

28 жніўня журналіст DW адправіўся ў паліцэйскі ўчастак Стамбула, каб пераправерыць інфармацыю — там таксама не знайшлі імя Котава ў сістэме.

Паліцыянты падкрэслілі, што расследаванні такога роду звычайна не пачынаюцца на падставе мэйла — падаваць заяву аб знікненні чалавека трэба асабіста.

Каментары3

  • Дык
    29.08.2025
    Дык ён жа пакінуў краіну, вядома што не будзе.
    Паказаў у Трабзоне беларускі пашпарт - атрымаў штамп і адью. Сотні беларусаў праз Турцыю што дня транзітам ці абнуляць тэрмін прыбывання ў блізкіх краінах.

    Грузінская паліцыя звычайна ідзе на кантакт з запытамі з ЕС. У іх там тэраз цэльная кампанія барацьбы з "рашн мафія", каб фінансаванне не перакрылі.
  • Дык
    29.08.2025
    Адпаведна, калі ў Грузію ён прыбыў, ён у Таёжным саюзе, куды ехаў сам, па ўласнай ініцыятыве, без аніякага неа-нуарнага шпіёнскага кіно.
  • 83
    29.08.2025
    Светлана Тихоновская всех, без исключения, своих помощников проверить на дурамере (на детекторе) Ещё раз подчеркиваю- всех без исключения и кто не прошёл люстрацию- провести кастрацию, такие условия. Сами все агенты разбегутся.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна24

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць