Вайна11

Расійскія вайскоўцы пад Дабраполлем цяпер самі апынуліся пад пагрозай акружэння

Бягучую сітуацыю на Данбасе прааналізаваў ваенны аглядальнік Рускай службы Бі-бі-сі Ілля Абішаў.

Прыкладна з тыдзень таму стала вядома пра прарыў расійскіх штурмавых частак у раён горада Дабраполле на поўнач ад Пакроўска. Паведамлялася пра даволі глыбокае — да 10-12 км, паводле некаторых звестак — да 15-18 км — укліньванне расейскіх войскаў ва ўкраінскую абарону і пагрозу іх далейшага прасоўвання.

УСУ былі вымушаныя тэрмінова рэагаваць на небяспечную сітуацыю. На гэты момант ім удалося спыніць расійскіае наступленне і адбіць населеныя пункты па лініі Рубежнае — Залаты Калодзезь — Вясёлае, а таксама ўклініцца ў аснову расійскага выступу і стварыць сустрэчную пагрозу акружэння ўсёй групоўкі, якая прарвалася.

Паводле шэрагу паведамленняў, частка расійскіх падраздзяленняў, якія прасунуліся далей за ўсіх на поўнач, ужо аказаліся адрэзанымі ад асноўных сілаў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчаць карты ўкраінскага аналітычнага партала DeepState і расійскага Z-блогера «Рыбаря».

На карце Інстытута вывучэння вайны (ISW) акружэнне расійскіх часцей не пазначанае, але амерыканскія аналітыкі таксама пішуць пра гэтую пагрозу. Цяпер абодва бакі падцягваюць рэзервы, паведамляецца пра моцныя баі.

Паводле інфармацыі ўкраінскага вайсковага эксперта Канстанціна Машаўца, расійскія войскі спрабуюць дэблакаваць свае перадавыя падраздзяленні ўдарамі з правага флангу паміж сёламі Шахава і Новае Шахава ў кірунку Кучаравага Яра, дзе ім удалося прасунуцца прыкладна на паўкіламетра. Яны таксама працягваюць атакі на асноўным участку паўночнага флангу наступлення на Пакроўск — у кірунку сяла Родзінскае.

«У сваю чаргу, УСУ працягваюць контратакаваць праціўніка каля асновы «гарлавіны» яго ўклінення, імкнучыся цалкам перарэзаць само ўкліненне па найбольш кароткім кірунку Ніканораўка — Маяк, а таксама паступова звужаюць агульную плошчу ўклінення праціўніка», — піша Машавец.

У цэлым сітуацыя на гэтым участку фронту застаецца складанай і можа рэзка змяніцца ў любы момант.

Каментары1

  • Найперш не галасі!
    21.08.2025
    Валіце іх

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная21

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны7

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная21

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць