Грамадства33

На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза

На Камсамольскім возеры ў Мінску зафіксавалі значнае забруджванне нафтапрадуктамі — перавышэнне дапушчальнай канцэнтрацыі ў 4,2 раза. Пра гэта паведаміў Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю пасля правядзення аналізаў вады ў трох пунктах: у месцы разліву і па плыні вышэй і ніжэй. Забруджванне выявілі толькі ў эпіцэнтры.

Скрыншот з відэа

Інцыдэнт адбыўся 29 ліпеня — на паверхні возера з'явілася нафтавая пляма. Для яе лакалізацыі выкарысталі спецыяльныя загароджвальныя боны.

Вечарам пачаліся работы па адпампоўванні вады і зборы нафтапрадуктаў, якія цяпер знаходзяцца ў герметычных ёмістасцях пад аховай. Пасля ўсе адкіды будуць перададзеныя на ўтылізацыю.

Папярэдне мяркуецца, што прычына аварыі — карозія металу і разгерметызацыя двух адсекаў пантоннай прыстані на рацэ Свіслач, недалёка ад станцыі Таварыства выратавання на водах у Цэнтральным раёне Мінска. Распачата высвятленне ўсіх абставін здарэння.

Каментары3

  • Indrid Cold
    30.07.2025
    Нічога не адбылося, усе ў парадку, мейце піва, плаціце падаткі
  • 22
    31.07.2025
    Indrid Cold , Техногенные аварии происходят во всех странах, даже в той, где ты живешь и платишь налоги, если не на пособие живешь там.

    [Зрэдагавана]
  • Fg
    31.07.2025
    Лухта нейкая. Дзеля чаго пантонны прычал на Свіслачы будзе абсталяваны адсекамі для петролеюмных вадкасцяў, нахалеру яны яму ? З якой нагоды, навошта, на такім прычале мець адсекі з нафтапрадуктамі ?
    Такая спаруда не прызначана для захаваньня нафтапрадуктаў і, адпаведна, не сертыфікавана дзеля гэтага (100%), не адпавядае патрабаваньням прад'яўляемым да аб'ектаў для захаваньня нафтапрадуктаў, хаця б ужо таму, што ня мае ніякіх неабходных сістэмаў бясьпекі. Лухта дзеля адмазкі.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць