Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Цэнтральным раёне сталіцы — побач са станцыяй Таварыства выратавання на водах. Аказалася, што паліва выцекла з пантона, паведамляе Мінпрыроды.

Фота: Мінпрыроды
На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС і спецыялісты прыродаахоўнай галіны. Ратавальнікі аператыўна зрабілі ўстаноўку бонавых агароджаў і адпампавалі забруджаную ваду. Пасля ўзялі пробы са Свіслачы.

Паводле інфармацыі Мінпрыроды, папярэдне маштаб забруджвання ацэньваецца як лакальны.

Каментары