Свет44

На рынку ў расійскім Адлеры гандлявалі самаробнай чачай — яна забіла як мінімум 10 чалавек

Атруціліся як мясцовыя жыхары, так і турысты.

Фота: Baza

На рынку ў Адлеры пад назвай «Баzар» жанчыны прадавалі хатнюю чачу. Прыхільнікаў у напоя было шмат. Але аказалася, што чача была атручаная.

Паводле версіі следства, напой забіў не менш як 10 чалавек. Загінула амаль цэлая сям'я. Як распавёў мясцовы жыхар, сярод загінулых яго маці, бабуля і брат. Жонка брата таксама піла атручаную чачу, але выжыла, яе шпіталізавалі, піша Baza.

Забіла чача і сямейную пару турыстаў з Камсамольска-на-Амуры. 35-гадовая Дар'я і яе 37-гадовы муж Максім адпачывалі ў Сочы напрыканцы ліпеня. 27 ліпеня яны селі на цягнік да Масквы і ў дарозе выпілі напой, набыты ў Адлеры. Жанчыне стала блага — яе знялі з цягніка, шпіталізавалі, але выратаваць не змаглі.

Максім спачатку не адчуваў ніякіх сімптомаў і адмовіўся ад шпіталізацыі, але ў гатэлі ўпаў у кому. Мужчыну накіравалі ў варонежскую бальніцу і праз 9 дзён пасля смерці жонкі ён памёр. У пары засталіся двое дзяцей. Па словах дачкі загінулай, Дар'я не любіла моцны спіртны напой і выпіла ўсяго 1-2 чаркі, пасля чаго ёй рэзка стала блага.

Пасля першага смяротнага атручвання чачай у Адлеры рынак, на якім прадаваўся атрутны алкаголь, працягваў працаваць яшчэ тыдзень. Толькі пасля чарговага атручвання, у выніку якога загінулі тры чалавекі, на рынак прыйшла праверка.

Сілавікі затрымалі дзвюх прадаўшчыц. Як лічыць следства, яны ведалі, што чача і хатняе віно выраблены кустарным спосабам і маглі быць небяспечныя для здароўя. 

Пры гэтым у следства пакуль няма дакладнай колькасці пацярпелых ад атручаных напояў. Падчас абрання меры стрымання адной з прадаўшчыц следчыя распавялі пра пяцярых пацярпелых, якія пасля ўжывання трапілі ў бальніцы. У ходзе працэсу па справе іншай жанчыны следчы заявіў, што ад атручвання алкаголем, прадаваным абвінавачанымі, загінулі не менш за 10 чалавек.

Каментары4

  • Ну-ну
    07.08.2025
    Віншую чачу з пасьпяховым выкананьнем заданьня і завочна прадстаўляю яе да ўзнагароды! :D
  • Ольга калач
    07.08.2025
    - Вася ты что не видишь что метил пьешь ?
    - НЕ ВИЖУ !
  • Максим Дизайнер
    07.08.2025
    В беларуских колхозах добренькие памяркоуные целыми деревнями людей выкашивали то авиационным спиртом, то еще какой-нибудь сивухой. Знаю два таких случая

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць26

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць