Эканоміка33

Пра даляр, таннейшы за тры рублі, можна забыцца? Што адбываецца з курсам

Па выніках таргоў даляр стаў каштаваць даражэй за тры рублі. Ці варта бегчы ў абменнік?

Расійскі ўплыў

Даляр па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы падняўся да 3,0198 беларускага рубля. Еўра таксама падаражэў, а расійскі рубель, наадварот, патаннеў амаль на 1%.

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна называе паслабленне нацыянальнай валюты да даляра і еўра чаканай падзеяй.

«На дадзенае змяненне курсу беларускага рубля аказвае ўплыў расійскі рубель, а калі быць дакладней — сітуацыя ў манетарнай сістэме Расійскай Федэрацыі. Цэнтрабанк РФ знізіў ключавую стаўку з 20 да 18%, што, безумоўна, паўплывала на дынаміку расійскай валюты», — тлумачыць эксперт.

Такім чынам, курс расійскага рубля пачынае зніжацца, што ў выніку адбіваецца і на курсе беларускага рубля.

Іншых сур'ёзных фактараў Лузгіна не назірае.

«На курс маглі б паўплываць нейкія істотныя змены ў знешнім гандлі, але казаць пра гэты фактар рана. Меркаваць пра гэта можна будзе, калі з'явяцца даныя аб куплі-продажы валюты за ліпень.

Верагодней за ўсё, пакуль на курс беларускага рубля будзе працягваць аказваць уплыў сітуацыя, якая адбываецца на расійскім валютным рынку».

Пры гэтым эканаміст заўважае, што ў Расіі зацікаўленыя ў тым, каб рубель патаннеў.

«Эксперты не раз адзначалі, што апошнім часам расійскі рубель занадта моцна ўмацаваўся ў дачыненні да даляра ЗША. Таму ў Расіі не супраць таго, каб рубель патаннеў», — мяркуе Лузгіна.

На пачатку года даляр каштаваў каля 113 расійскіх рублёў, а ўжо летам апусціўся да 78.

Акрамя мэтанакіраваных дзеянняў Цэнтрабанка РФ, эканаміст вылучае змены ў знешнім гандлі РФ, якія таксама могуць паўплываць на змяненне курсу.

Ці варта бегчы ў абменнік?

Эксперт лічыць, што найбліжэйшым часам беларускі рубель можа таннець адносна даляра і еўра, але рэзкіх скачкоў чакаць не варта.

«Рэзкіх ваганняў пры гэтым быць не павінна, паколькі яны, як мы бачылі ў апошнія гады, ішлі за нейкімі рэзкімі зменамі ў геапалітычнай сітуацыі. Эканамічныя фактары, у сваю чаргу, аказваюць паступовы ўплыў на курсы валют», — адзначае Анастасія Лузгіна.

Каментары3

  • а "Я танцевать хочу!"
    29.07.2025
    ----рэзкіх скокаў чакаць не варта---
    скокі == пляска, танец
  • Грыша
    29.07.2025
    6.5 капейкі за дзень - гэта ужо рэзка ці не? Як вылічыць гэтае рэзка, падкажыце?
  • Ёсік
    30.07.2025
    Усе гэтыя фінансавыя аналітыкі нічога не ведаюць. Калісьці, мо ці не сама Лузгіна, казалі, што даляр ніжэй за 3 рублі не трэба чакаць. А ён быў у сярэднім 2,95 месяцы два. У нашых курсах больш палітыкі, чым эканомікі і здаровага сэнсу. Чаго маўчаў і маўчыць галоўчанка, што скажа турчын? А нічога, бо яны адмыслоўцы ў савецкай планавай эканоміцы, А не ў сучасных умовах, дзе мы зараз боўтаемся.

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць