Грамадства4545

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка ў Мінску. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

СК сцвярджае, што ў беспілотніка была баявая частка, запоўненая трацілам і вялікай колькасцю паражальных элементаў.

Скрыншот відэа СК

Тэарэтычна ўкраінскія беспілотнікі, як і расійскія, могуць збівацца з курсу і залятаць у Беларусь. Але на практыцы раней гэта здаралася пераважна з расійскімі БПЛА пад уздзеяннем украінскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы.

Магчымыя і спланаваныя правакацыі.

Відэа падзення беспілотніка і яго абломкаў апублікаваў Следчы камітэт Беларусі. Незалежна праверыць гэтую інфармацыю немагчыма, бо на гэты момант няма іншых відэа ці фота з месца падзеі. Магчыма, іх і не будзе. «Люстэрка» паведамляла, што міліцыя ноччу ачапіла месца падзення. А днём праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што АМАП праводзіць затрыманні каля дома, дзе беспілотнік упаў.

У паведамленні СК гаворыцца: «На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчымі з прыцягненнем спецыялістаў ГКСЭ і сапёраў праведзены агляд, зафіксавана следчая карціна. Вынятыя фрагменты корпуса і крылаў БПЛА, рухавік, прыборы навігацыі і баявая частка, аснашчаная тратылам і вялікай колькасцю паражальных элементаў у выглядзе металічных шарыкаў», — гаворыцца ў паведамленні СК.

«У выніку здарэння пацярпелых няма, эвакуацыя жыхароў не праводзілася».

На відэа СК бачныя ўкраінскія надпісы, у прыватнасці, лагатып завода Uavionix.

Інцыдэнт адбыўся 29 ліпеня каля 2:00. Беспілотнік, як сцвярджаюць відавочцы, урэзаўся ў дом, пасля чаго ўпаў на прыпаркаваны аўтамабіль і выбухнуў.

На відэа, якое ёсць у рэдакцыі «Люстэрка», можна заўважыць начны двор дома № 72 па вуліцы Матусевіча. У роліку чуваць шум, падобны да гуку мапеда, пасля чаго чуваць моцны выбух. Пасля гэтага на зямлю падаюць абломкі, а побач з прыпаркаванымі аўто ззяюць іскры пад серыю гукаў удараў і выбухаў.

«Міліцыя прыехала толькі праз 25 хвілін, пасля чаго ўсіх разагналі, — распавялі відавочцы. — Усе прачнуліся ад гэтага пранізлівага гуку, ноч атрымалася жахлівай».

У двары гэтага дома знаходзіцца дзіцячы сад № 12.

Пасля публікацый у незалежных медыя адрэагавала і Міністэрства абароны. Яно заявіла, што беспілотнік быў падаўлены сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

«Дзяжурнымі сіламі СПА каля 2 гадзін ночы 29 ліпеня ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь быў знойдзены і спынены палёт неапазнанай паветранай цэлі — парушальніка парадку выкарыстання паветранай прасторы, ідэнтыфікаванай як БЛА. У выніку ўздзеяння на яго сродкаў радыёэлектроннай барацьбы 02.33 БЛА ўпаў у раёне дома 72 па вул. Матусевіча г. Мінска».

Пацярпелых няма.

Каментары45

  • О
    29.07.2025
    Лапша готова
  • Oppa
    29.07.2025
    Короче , на каждом доме висит камера
  • Varona
    29.07.2025
    Здабылі украінскі беспілотнік, запусцілі з Мачулішч, каб дакладна даляцеў да жылога района Мінска. А цяпер паказваюць доказы адкуль "готовилось нападение"

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны38

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць