Грамадства77

Чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцці? Пра самагубства добраахвотніка ў Гданьску і не толькі

25 ліпеня ў польскім Гданьску скончыў жыцьцё самагубствам 28-гадовы беларус, які раней служыў у палку «Пагоня» ва Ўкраіне. Паводле знаёмых былога добраахвотніка ён перажываў дэпрэсію, доўгі час прымаў вялікую колькасьць лекаў, але апошнімі месяцамі адмовіўся ад лячэньня. Самагубству папярэднічала трагічная сустрэча зь сябрам, якога былы добраахвотнік моцна зьбіў, пасьля чаго той трапіў у шпіталь.

Пра тое, зь якімі праблемамі сутыкаюцца былыя беларускія добраахвотнікі пасьля таго, як вяртаюцца ў мірнае жыцьцё, Радыё Свабода гаварыла з кіраўніком Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпецы, сябрам Камісіі па вайсковым накірунку, былым байцом Палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандрам «Кусь» Клачко, а таксама з прадстаўніком у абароне і нацыянальнай бясьпецы АПК, былым намесьнікам камандзіра палка Каліноўскага Вадзімам Кабанчуком.

«Зьвяртаешся па дапамогу, а кажуць, што дапамагаем толькі палітвязьням»

Кіраўнік Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпецы, сябра Камісіі па вайсковым накірунку, былы баец Палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандар «Кусь» Клачко кажа, што прывык да сьмерці сваіх пабрацімаў на вайне, і таму да трагедыі ў Гданьску ставіцца больш—менш без эмоцый. Паводле яго, многія пытаньні з былымі беларускімі добраахвотнікамі не вырашаныя і патрабуюць вырашэньня. Клачко лічыць, што былыя добраахвотнікі сутыкаюцца з тымі ж самымі праблемамі, што і былыя палітвязьні, якія вымушана зьяжджаюць зь краіны.

— Акрамя гэтага дадаецца пытаньне таго вайба, які за намі цягнецца: што мы ўдзельнікі баявых дзеяньняў, і не ўсе разумеюць, што гэта і хто гэта, якая матывацыя, што чакаць ад гэтых людзей. Не ўсе разумеюць псыхалягічныя праблемы, з якімі мы сутыкаемся. І самае галоўнае: калі з палітвязьнямі ўсё зразумела — гэта палітвязьні, яны барацьбіты супраць рэжыму, у іх ёсьць статус, — то ў беларускіх добраахвотнікаў, калі яны вяртаюцца ў Эўропу, няма статусу. То бок стаўленьне да нас неадназначнае. Хто мы там — зладзее, злачынцы, тэрарысты ці людзі, якія змагаліся за свабоду.

У свой час Аляксандар Клачко доўга чакаў легалізацыі ў Літве і спрабаваў прыцягнуць увагу літоўскіх уладаў да праблемы легалізацыі беларусаў — у тым ліку добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны.

— Літоўскі Сэйм не ўхваліў рашэньне аб наданьні статусу «абаронца свабоды» літоўскім добраахвотнікам. То бок Літва не азначылася, як яна афіцыйна ставіцца да сваіх грамадзян, якія змагаліся на баку Ўкраіны супраць Расеі. Уявіце, што чакае беларускіх добраахвотнікаў.

Ці ёсьць арганізацыі, якія спэцыялізуюцца на дапамозе беларускім добраахвотнікам, ці дастаткова іх, пытаемся ў былога байца палка Каліноўскага.

— У першыя тры гады вайны сытуацыя была катастрафічная. І вось 2025-ы год — фактычна пераваротны: выдзеленае фінансаваньне, зьявіліся арганізацыі, якія падтрымліваюць добраахвотнікаў. Але пакуль гэта не сыстэмная падтрымка — хутчэй кропкавая. Сярод іх — рэабілітацыйны цэнтр «Ланка», які ўзначальвае Тацяна Гацура‑Яворская ва Ўкраіне; клуб «Ліцьвіны», які атрымаў фінансаваньне для падтрымкі добраахвотнікаў і іх сем’яў; Вольга Зазулінская на сваёй пасадзе прадстаўніцы АПК па сацыяльных пытаньнях, а таксама фонд «Краіна для жыцьця» актыўна падтрымліваюць добраахвотніцкую ініцыятыву; арганізацыя «Крывічы» ў Варшаве ладзіць летнікі; ёсьць ініцыятыва «Росквіт», якая аплочвае псыхалягічную падтрымку добраахвотнікам і іх жанчынам; праіснавала арганізацыя «Сашко», якая зрабіла шмат карыснага. Клачко падкрэсьлівае некалькі важных пунктаў у вырашэньні праблем.

— Неабходна, каб матывацыя беларускіх добраахвотнікаў стала зразумелай большасьці беларускага грамадства, каб пра гэта не саромеліся гаварыць прадстаўнікі дэмакратычных сіл і захадніх партнэраў. Раней гэта была тэма‑табу, яе не абмяркоўвалі. І трэці пункт — фінансаваньне: без яго няма ні лекаў, ні дапамогі.

Кіраўнік Камісіі адзначае, што вайсковая тэма, тэма добраахвотнікаў пужае многіх: мірных эўрапейцаў і шмат беларусаў.

— Я чуў шмат разоў ад беларусаў: «мы вас туды не пасылалі, вы там за Ўкраіну змагаліся — хай вам Украіна дапамагае». «Вы любіце забіваць людзей», таму вы паехалі на вайну. Многія выказваньні ў мяне ў галаве не ўкладаюцца. Гэта або неразуменьне, або нежаданьне разумець.

Асаблівая праблема, на думку Клачко, у тым, што добраахвотнікі за тры гады навучыліся маўчаць пра свае баявыя дзеяньні.

— Ты зьвяртаесься — а табе кажуць: «мы дапамагаем толькі палітвязьням, добраахвотнікам — не». Многія хаваюць твары, каб не было перасьледу родных у Беларусі, каб не ўзьніклі праблемы з эўрапейскімі спэцслужбамі, каб не было перашкодаў пры легалізацыі. Людзі баяцца прызнацца, што ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях. Розныя матывы. Напрыклад: «я сам справялюся», «не хачу быць прададзены ці старыма напамінамі». Байсол арганізуе зьборы на ўзровень дапамогі, але не ўсе да гэтага гатовы.

Паводле Клачко, з 2022 году каля паўтары тысячы беларускіх добраахвотнікаў маюць патрэбу ў падтрымцы.

«Нейкая частка людзей патрапіла ў падразьдзяленьні добраахвотнікаў, маючы праблемы яшчэ ў мірным жыцьці»

Прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы АПК, былы намесьнік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук кажа, што ведае пра некалькі трагічных выпадкаў сярод былых добраахвотнікаў у мірны час, звязаных з пост‑траўматычным стрэсам.

— Акрамя гэтага быў час, калі мэдычная камісія амаль не праводзілася або фармальна. І цалкам верагодна, што людзі з праблемамі трапілі ў вайсковыя фармаваньні. Вайна прыцягвае тых, хто шукае хуткіх рашэньняў, псыхалягічнай падтрымкі, справядлівасьці. У мірных умовах гэта адсейвалі, ва ўмовах вайны — нелёгка.

Кабанчук адзначае, што ва Ўкраіне дастаткова фондаў, якія бясплатна аказваюць псыхалягічную дапамогу, рэабілітацыю ваярам і параненым. Ёсьць адна беларуская фундацыя каля Кіева. У Еўропе сітуацыя розная: у Чэхіі, Польшчы, ЗША нашы браты могуць атрымліваць дапамогу.

Былы намесьнік камандзіра палка таксама кажа пра дакумэнты:

— Кожны мае свой выпадак: хтосьці робіць дакумэнты ў Эўропе, хтосьці ва Ўкраіне, але бюракраты там скептычна ставяцца да беларусаў нават пры наяўнасьці вайсковага білета.

Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла законы, але яны яшчэ сырыя. Напрыклад, можна атрымаць грамадзянства праз тры гады на кантракце — але гэта доўгі тэрмін для вайны. Таму дакумэнтавыя праблемы ўсё роўна застаюцца.

Кабанчук таксама ўзгадвае, што камандзіры прымушалі байцоў адпачыць, калі іх стомленасць была відавочнай: ніводзін байцец не мусіў працягваць службу ў няадэкватным стане. Баявы адпачынак павінен быць праз 6 месяцаў — асабліва калі ёсць траўма ці псыхічныя праблемы.

Што да сацыялізацыі ў дыяспары — гэта цяжка не толькі для добраахвотнікаў, але і для ўсіх беларусаў у выгнаньні. Больш складана тым, хто старэйшы: моўная бар’ера, адаптацыя. Маладзейшым лягчэй.

Псыхалягічная рэабілітацыя вельмі індывідуальная. Людзі адкладаюць рэфлексіі на потым, каб вытрымаць. Магчыма, што іх аповеды будуць прамаўляцца ў мэмуарах ці штомесячных размовах, а не ў разгар стрэсу.

Каментары7

  • Прыярытэты
    29.07.2025
    Актывістка Наста База ўжо выказалася па справе ці гэта менш важна чым фоткі чэлесаў?
  • Лёха
    29.07.2025
    Их статус действительно с юридической стороны не понятен. Человек воюет за другую страну (не Родину). Кто он для третьей страны? Как к нему относиться? Смотреть на них через призму "хорошие парни - плохие парни"? Или "враг моего врага - мой друг"? Всё это не так. И поэтому и отношение к ним понятно и объяснимо. Другого просто быть НЕ МОЖЕТ.
  • Біл
    29.07.2025
    Непонятно, сапраўды, гэта абуральна. Хоць і можна думаць што вайна зусім не такая як уяўляецца, але ўсе роўна не пазбавіцца ад гэтага абурэння.

    Вось яшчэ што жахліва:
    “ Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла законы, але яны яшчэ сырыя. Напрыклад, можна атрымаць грамадзянства праз тры гады на кантракце — але гэта доўгі тэрмін для вайны. Таму дакумэнтавыя праблемы ўсё роўна застаюцца.”

    Наколькі я ведаю ў Французкім замежным легіене, калі на баявым заданні ваяр атрымаў раненне - адразу атрымлівае французкае грамадзянства. Бо кроў пралітая за Францыю. Спадзяюся Украіна пойдзе гэтым жа шляхам.

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па калоніі ў Запарожскай вобласці. Загінулі 16 чалавек

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск3

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня6

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць