Грамадства66

«Ніхто не мае права забараніць мне абняць дзіця». Мінчанка здзівілася строгім правілам у дзіцячым летніку

Гэтым летам у лагерах павінны прайсці аздараўленне больш за 400 тысячаў дзяцей. Змены ідуць адна за адной, і большасць дзяцей вяртаюцца задаволенымі. Але ёсць і негатыўныя прыклады. Чытачка Onliner.by распавяла пра строгія правілы ў адным з летнікаў, якія здзівілі яе сям’ю.

«Уваход забаронены. Антыкавідныя меры»

— Адразу папярэджу, што лагер прыватны, мы плацілі поўны кошт пуцёўкі, — распавядае мінчанка. — Многія правілы здаюцца мне дзіўнымі і незразумелымі ў наш час — і хаджэнне шэрагам, і ціхія гадзіны для дзяцей за 10 гадоў, і ежа, якую падаюць заўсёды халоднай, і дыскатэка, з якой не адпускаюць.

Але больш за ўсё ўразіла правіла, па якім бацькоў не дапускаюць да дзяцей на працягу ўсёй змены.

Па словах чытачкі, забарону патлумачылі «антыкавіднымі» і іншымі прафілактычнымі мерамі, накіраванымі на тое, каб не дапусціць распаўсюд інфекцый і вірусаў. У правілах пазначылі, што «уваход чужых асоб, уключаючы законных прадстаўнікоў, на тэрыторыю комплексу строга забаронены».

— То-бок і вы на тэрыторыю заходзіць не павінны, і дзіця да вас не адпускаюць. Антыкавідныя меры. Я не гатовая ўступаць у дыскусію, дзе мы, а дзе кавід, але, шчыра кажучы, не мець магчымасці абняць дзіця, калі мне гэтага хочацца — гэта для мяне за гранню.

Я нават адразу не паверыла. Я прыехала ў лагер і патэлефанавала важатай, каб яна адпусціла дачку. Хвіліны праз дзве яны стаялі ля варот лагера, і важатая сказала мне: «Ну, размаўляйце».

Майму здзіўленню не было межаў.

«Як размаўляць?» — «Як усе — праз плот».

І толькі тут я заўважыла, што ўздоўж плота расцягнуліся пары бацькоў і дзяцей, якія размаўляюць праз плот. Паціскаюць рукі, гладзяць па галаве і не абураюцца.

Чытачка з такімі правіламі не пагадзілася і ўсё‑такі настаяла, каб дачцы дазволілі сустрэцца з мамай па-за межамі лагера.

— Мне сказалі напісаць заяву, дзе сярод прычын я пазначыла вострае жаданне абняць дзіця. Больш са мной ніхто не спрачаўся, і дзіця адпускалі нават без прад’яўлення пашпарта.

Але чаго мне не зразумець: кажуць, што зараз усе размаўляюць праз плот, і гэта не выключна асаблівасць гэтага лагера. Потым я сама бачыла бацькоў, якія прыязджалі з раскладнымі крэсламі, ставілі іх насупраць плота і гутарылі з дзецьмі праз плот. Гэта прыватны выпадак ці агульная практыка?

Звычайна для камунікацыі з дзецьмі ў лагерах прадугледжваюцца бацькоўскія дні. Вясной гэтага года пісалі, што такіх дзён у гэтым сезоне стане менш. У прыватнасці, у «Зубрані» абвясцілі, што выдзяляць толькі адзін дзень на змену, а не кожныя выхадныя, як раней.

— Усё‑такі гэта не будуць кожныя выхадныя, а будзе адзін пэўны дзень у змену. Па-першае, 15 дзён — гэта не так шмат. Дзеці занятыя, яны атрымліваюць паўнацэннае харчаванне, абкружаныя клопатам, — тлумачыла такое рашэнне дырэктарка лагера.

Правілы наведвання вызначае кожны лагер індывідуальна, у тым ліку абвяшчае графік бацькоўскіх дзён. Як высветлілася, у летніку, куды адправіла дачку чытачка, такія дні праз дамову не прадугледжаныя зусім.

Чым тлумачаць забарону ў лагеры?

Журналісты звязаліся з адміністрацыяй загараднага комплексу, каб даведацца, чаму было прынятае рашэнне абмежаваць камунікацыю бацькоў з дзецьмі.

— Гэта ўжо не першы год у нас так. Мы зрабілі выснову, што дзеці пасля таго, як пагутараць з бацькамі, як правіла, потым праводзяць па паўдня ў медпункце. Хтосьці рукі не памыў, нешта не тое дзіця з’ела або чымсьці заразілася. Дзеці ў нас усе прыязджаюць з даведкамі і знаходзяцца ў ізаляванай прасторы. У іх свой «абмен», можна так сказаць. А як толькі пачынаюцца прыезды бацькоў — натуральна, пачынаюцца хваробы. Пнеўманіі і іншыя захворванні ніхто не адмяніў.

— А як даўно ў вас такія правілы?

— Пяты год лагер працуе па такой схеме. Наколькі я ведаю, пару гадоў спрабавалі бацькоўскі дзень, потым адмянілі — статыстыка не вельмі.

Па словах прадстаўніка лагера, паток скаргаў ад нездаволеных бацькоў не паступае. Калі сітуацыя экстранная — напрыклад, дзіця трэба адвезці да доктара па старым запісе — яго адпусцяць з бацькамі па заяве. Але ўвогуле правілы строгія: за тэрыторыю лагера дзеці не выходзяць, і бацькоў унутр таксама не пускаюць. Падтрымліваць камунікацыю з мамай і татам можна па тэлефоне — ім выдаюць два разы на дзень па паўгадзіны.

 Наколькі я ведаю, бацькі ўсё‑такі пад’язджаюць, бачацца на 5—10 хвілін, перадаюць якія‑небудзь рэчы, гэты працэс адбываецца.

— Праз плот бачацца ці як?

— Ну так, можна сказаць, што праз плот, — пацвярджаюць у лагеры.

Каментары6

  • ў
    29.07.2025
    у шпіталях няма такіх правіл, інфекцыйная сітуацыя ў краіне спакойная, а дзяцей, як палонных трымаюць. проста не хочуць паказваць сваю ўстанову загадчыкі бацькам, значыць, таму ёсць прычына
  • Выращивание беларусиков
    29.07.2025
    Идёт по плану
  • Прызвычайвацеся да зоны
    29.07.2025
    Турэмныя бязглуздыя правілы

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка13

Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА1

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць