З 1 жніўня ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ), а разам з ім — і шэраг сацыяльных выплат. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Фота ілюстрацыйнае
Павышэнне тычыцца, у тым ліку, дзіцячых дапамог і «ўзроставых» даплат да пенсій.
На перыяд з 1 жніўня да 31 кастрычніка 2025 года сярэдні БПМ на душу насельніцтва складзе 487,72 рубля. Гэта на 5,4% больш, чым у папярэдні перыяд — з 1 мая па 31 ліпеня 2025 года. У выніку яго памер вырас на 25,14 рубля.
Для працаздольных беларусаў бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім дасягне 523,92 рубля, для пенсіянераў — 357,03 рубля, для дзяцей да 3 гадоў — 301,5 рубля, ад 3 да 6 гадоў — 406,1 рубля, ад 6 да 18 гадоў — 476,97 рубля.
Мінпрацы запусціла чат-бот для паведамленняў пра затрымкі заробкаў
У Мінску асобныя пенсіянеры будуць атрымліваць больш грошай
З 1 ліпеня ўсе сацыяльныя выплаты пералічваюць толькі на базавы рахунак
У Мінпрацы патлумачылі, што будзе з пенсіямі і дапамогамі, калі базавы рахунак у банку не адкрыты да 20 чэрвеня
Каментары