Каханне і сэкс1414

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам

Звычайна блогер не расказвае пра асабістае жыццё. Але апошнімі днямі ён здзівіў падпісчыкаў.

Алег Грышко (сапраўднае імя блогера) родам з Ліды, ён працуе дальнабойшчыкам і кіраўніком аўтавоза. Але 5 гадоў таму вырашыў заняцца творчасцю і пачаў здымаць забаўляльныя відэа. Яго сцэнічны персанаж — беларускамоўны Пан Усялян — адразу зачараваў усіх сваёй харызмай. Гэта звычайны беларускі мужык — трохі грубаваты, але шчыры і крыху недарэчны. У роліках блогер грае і іншых персанажаў.

Цяпер у інстаграме, тыктоку і YouTube у Пана Усяляна каля 600 тысяч падпісчыкаў.

Пра сваё жыццё блогер не любіць распавядаць. Выключэнне ён зрабіў у студзені 2023 года, калі напісаў у інстаграме, што развёўся з жонкай — пара была разам больш за 10 гадоў. У тым шлюбе нарадзілася дачка Ульяна, цяпер ёй ужо 12 гадоў.

Учора ж Пан Усялян здзівіў падпісчыкаў тым, што апублікаваў фота з новай каханай Карынай і прызнаўся, што знаходзіцца ў пераддэкрэтным адпачынку.

Блогер Пан Усялян (Алег Грышко) з другой жонкай Карынай. Тут і далей фота з яго інстаграма

«Наш век нядоўгі — варта жыць кожны год як апошні, і як мага адпаведней сваім адчуванням, — напісаў блогер. — Штосьці здарылася на шчасце знянацку — штосьці планавана і, дзякуй Богу, дастаткова хутка…»

Пра каханую Алег паведаміў няшмат: яны з Карынай родам з аднаго пасёлка, з аднолькавымі жыццёвымі фундаментальнымі каштоўнасцямі і поглядамі на лад жыцця.

«Для многіх не сакрэт, што гэта не першае маё каханне і не першы шлюб, але я зноў шчыра веру, што магчыма ён апошні, і на тое ёсць свае важкія прычыны, якія я ўсё ж пакіну пры сябе».

А ўжо сёння блогер запісваў сторыс у віп-палаце мінскай радзільні №6. Ён жартаваў з таго, што трапіў у смешную сітуацыю: каб палепшыць паказчыкі КТГ, Карыне параілі з’есці нешта салодкае — а ў пары нічога такога з сабой не было. У выніку нехта з дактароў прынёс парадзісе сваю скрыню цукерак.

— Гэта, можа, першы выпадак у гісторыі, калі дактары дораць падарункі пацыентам, а не наадварот, — смяяўся Алег. — Калі мая мама даведаецца, што мы прыехалі ў бальніцу без шакаладак — ну, хана. Яна ж у мяне медык.

У хуткім часе Пан Усялян выклаў шчаслівае фота з нованароджанай дачкой. Раней ён пісаў, што наконт імені яны з жонкай яшчэ сумняваюцца, але падпісчыкі варыянтаў накідалі дастаткова.

Блогер Пан Усялян. Кадр яго кліпа

Каментары14

  • Неразборлівы блогер
    02.08.2025
    ;) , ну, а так бы з ёй разам паўдзельнічаў у марафоне блогераў Ганны Сялук.
  • Неразборлівы блогер
    02.08.2025
    Ну такі, папулярны.
    Джылі з машынамі ДАІ апасля 2020 рэкламаваў лёгка, ды з бабай Нюрай, што пайшла ў блогеркі да Ганны Сялук ды рэкламавала рэстаран Паедзем-паедзім у сябе ў інсце, яму было нармалёва супрацоўнічаць
  • Аля
    02.08.2025
    Настолькi папулярны, што першы раз чую.

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?10

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Мацкевіч: Святлана Ціханоўская — гераіня!24

Зяленскі патлумачыў, чаму Беларусь выключаецца як месца перамоў з Пуціным

«Першы раз чую». Зяленскі пракаментаваў інфармацыю, што нібыта абвесціць выбары 24 лютага2

Беларус купіў пуцёўку ў Тайланд усяго за $1400. Як уражанні?4

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook18

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?10

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць