Грамадства

У Мінску асобныя пенсіянеры будуць атрымліваць больш грошай

З 3 ліпеня ў Мінску павышаюцца штомесячныя выплаты для асобных катэгорый пенсіянераў. Такое рашэнне было прынята Мінскім гарадскім саветам дэпутатаў і апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота ілюстрацыйнае

Новыя меры сацыяльнай падтрымкі закранаюць льготныя катэгорыі грамадзян. У прыватнасці:

  • ветэраны і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, а таксама непрацуючыя інваліды баявых дзеянняў за межамі Беларусі будуць атрымліваць даплату ў памеры дзвюх мінімальных пенсій па ўзросце — гэта ўдвая больш, чым раней;
  • сем’і загінулых вайскоўцаў, партызанаў і падпольшчыкаў (ветэраны, інваліды, пажылыя людзі) будуць атрымліваць па адной мінімальнай пенсіі штомесяц — таксама ўдвая больш, чым дагэтуль;
  • непрацуючыя бацькі (у асноўным маці, але таксама і бацькі, калі маці няма) загінулых у Афганістане і іншых «гарачых кропках» будуць атрымліваць 150% мінімальнай пенсіі па ўзросце. Выплата не распаўсюджваецца на індывідуальных прадпрымальнікаў.

Акрамя грашовай дапамогі, адзінокія ветэраны ВАВ, якія жывуць у Мінску, змогуць бясплатна карыстацца паслугамі сацыяльнага абслугоўвання дома — у межах усталяваных нарматываў. Гэтая дапамога будзе аказвацца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць