Грамадства4040

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

28-гадовы беларус Ягор Іспянькоў скончыў жыццё самагубствам, кінуўшыся пад цягнік. Пра гэта тэлеканалу «Белсат» паведамілі ў паліцыі Гданьска. Інфармацыю пацвердзілі сябры і знаёмыя загінулага.

Былы добраахвотнік палка «Пагоня» Ягор. Крыніца: Белсат
Былы добраахвотнік палка «Пагоня» Ягор Іспянькоў. Крыніца: профіль Ягора ў сацсетках

Трагічная падзея адбылася ў ноч на пятніцу 25 ліпеня. Ягор І. жыў апошні год у Гданьску, працуючы ў дастаўцы ежы.

Як паведаміў блізкі сябра загінулага А. (імя не называецца па ягонай просьбе), Ягор раней служыў у Палку «Пагоня», меў праблемы з псіхікай, перажываў дэпрэсію і доўгі час прымаў вялікую колькасць лекаў, але ў апошнія месяцы адмовіўся ад лячэння. Матываваў гэта тым, што лекі не дапамагаюць. Суразмоўца «Белсата» менавіта з гэтым звязвае далейшыя трагічныя падзеі.

Самагубству папярэднічала трагічнае спатканне сяброў 23 ліпеня, расказаў «Белсату» А.

Ягор прыйшоў да сябра дамоў нібы на размову, але звязаў яго, дамогся, каб той даў пароль ад тэлефона, чытаў услых перапіску і калі яму нешта не падабалася, то ці наносіў ахвяры нажавыя раненні, ці падпальваў яго агнём з газавай гарэлкі, ці біў (увесь неабходны інвентар у яго быў з сабой). Са слоў А., Ягора цікавіла, што і каму былы сябра расказваў пра яго іншым людзям.

Падзеі, якія суразмоўца называе катаваннем, доўжыліся амаль суткі. Пасля гэтага Ягор дазволіў ахвяры патэлефанаваць на 112, забраў тэлефоны яго і свой і сышоў. На развітанне ён сказаў, што не хоча за гэта ўсё, што ён зрабіў, садзіцца ў турму, таму збіраецца скончыць жыццё самагубствам. 

«Ён сам быў у шоку ад таго, што ён зрабіў са мной…сказаў, што ці саскочыць з «высоткі», ці кінецца пад цягнік», — узгадвае А.

А. трапіў у шпіталь са шматлікімі парэзамі і апёкамі, яму аказалі неабходную дапамогу.

Пазней А. выклікалі ў паліцыю, дзе паведамілі, што Ягор выканаў сваю пагрозу і скончыў жыццё самагубствам, кінуўшыся пад цягнік у Гданьску. Выглядае на тое, што ён здзейсніў гэта адразу, калі пакінуў кватэру А. Таксама А. у камісарыяце паведамілі, што справа па факце ўтрымання яго супраць яго волі, прынясенне шкоды здароўю і крадзеж тэлефона прыпыненая па прычыне смерці абвінавачваемага.

«Белсат» таксама звярнуўся за каментаром да ваяроў «Пагоні». Там пацвердзілі, што Ягор сапраўды ваяваў у складзе палка «Пагоня» ва Украіне ў 2022 годзе. Па словах суразмоўцы «Белсату», знаёмага з хлопцам у той перыяд, ён быў «абсалютна нармальны».

«Ён займаўся з псіхолагам. Быў ціхі, крыху пазбягаў людзей. Але ў той жа час быў інтэлігентны, старанны, дысцыплінаваны, неканфліктны, добразычлівы, ніякіх праблем з ім у калектыве не было ўвогуле. Ніводнага кепскага слова пра яго сказаць не магу. Для мяне вельмі дзіўна тое, што адбылося», — кажа суразмоўца «Белсата».

Калі менавіта Ягор вярнуўся з фронту, крыніца не ведае, бо пасля таго як полк «Пагоня» расфармавалі і ваяры трапілі ў розныя падраздзяленні, сувязь з Ягорам страцілася. Апошні раз ягоны знаёмы бачыў яго ўвосень 2022 года ў Кіеве.

Каментары40

  • Зазулінскай
    26.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ганьба
    26.07.2025
    Indrid Cold, ён вычварэнец і забойца жаночай псіхікі і годнасці. Такія паводзіна - адна з крыніцаў магчымых самагубстваў. Павінен адказаць напоўніцу!
  • Ольга карач
    26.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць