Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці
У ноч на 29 ліпеня горад Сальск Растоўскай вобласці Расіі атакавалі беспілотнікі. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра маштабны пажар паблізу чыгуначнай інфраструктуры, піша «Украінская праўда».

Паводле паведамленняў мясцовых жыхароў у сацсетках, горад Сальск падвергнуўся атацы беспілотнікаў. У шэрагу тэлеграм-каналаў з’явілася інфармацыя пра серыю выбухаў каля 02:00 ночы, а таксама гукі працы СПА.
На шматлікіх відэа, апублікаваных у сацсетках, зафіксаваны вялікі пажар, які, паводле слоў відавочцаў, узнік у раёне чыгуначнага вузла. Сальск вядомы як буйны чыгуначны вузел на паўднёвым усходзе Растоўскай вобласці.
В. а. губернатара Растоўскай вобласці Юрый Слюсар пацвердзіў атаку на чыгуначную станцыю.
«Узгаранне адбылося на чыгуначнай станцыі, пасажырскі цягнік адведзены на бяспечную адлегласць. У тушэнні задзейнічаны 45 чалавек і 12 адзінкаў тэхнікі», — заявіў Слюсар.
Каментары