Грамадства44

Жыхары прыватнага дома ў Мінску незадаволеныя будаўніцтвам ЖК «Утульны». «Мінскбуд» пракаментаваў

У раёне вуліцы Падлеснай і Дачнага праезду разгарнулася будоўля шматкватэрнага дома ЖК «Утульны». Аднак задаволеныя гэтым працэсам не ўсе, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Жыхары дома па адрасе Дача, 1 незадаволеныя суседствам з будоўляй. Яны з 2023 года неаднаразова скардзіліся: спачатку — што іх не папярэдзілі пра пачатак работ, пасля — на пашкоджанне труб і дарогі, начны шум і нават на тое, што страла будаўнічага крана нібыта навісае над іх домам.

У «Мінскбудзе» на гэта паведамілі, што ўсе скаргі былі разгледжаныя, некаторыя нават расследаваныя, але аб’ектыўных падстаў для абвінавачанняў не знайшлі.

Напрыклад, жыхары скардзіліся, што ў сценах іх дома з-за будаўніцтва з'явіліся расколіны. «Мінскбуд», аднак, сцвярджае, што яны з’явіліся праз неякаснае аздабленне самога дома, а не з-за будаўніцтва побач. Да таго ж жыхары нібыта адмаўляліся дапусціць экспертаў у дом для абследавання.

Што да стралы крана, то ў «Мінскстроі» адзначылі: яе радыус не закранае дом, а сістэма бяспекі не дазваляе перамяшчаць груз за межы пляцоўкі.

Шумныя работы праводзяцца да 22:00, а вечарам — толькі тыя, што не парушаюць цішыню. Дарога да будоўлі праходзіць за 10 метраў ад дома і абгароджаная, што адпавядае нормам.

Што да вадаправода, то ён нібыта не быў пашкоджаны, а вось невялікі інцыдэнт з газаправодам у 2023 годзе сапраўды адбыўся, але яго хутка ліквідавалі.

У «Мінскбудзе» падкрэсліваюць: праект атрымаў усе неабходныя дазволы і прайшоў экспертызу. Большасць жыхароў раёна не выказвае прэтэнзій, а будаўніцтва — з’ява часовая і непазбежная для гарадскога жыцця.

Каментары4

  • .
    02.08.2025
    Канешне, прыватны дом быў с краю, у лесу. А зараз над ім вісіць сцяна новага ЖК.
    І акуратна будаўніцтва ў нас ніколі не ідзе.


    > "Примечательно, что от жильцов других частных домов жалоб не поступало.
    ...но в условиях городской черты это неизбежно, и, к счастью, временно.
    Вместе с тем последние [жильцы дома] в адрес заказчика и другие госорганы регулярно направляют зачастую необоснованные жалобы."

    Класічнае таксічнае бруднае дэмагагічнае ад савецкай прэсы ўсіх часоў.
    Маўляў, толькі вы скардзіцеся, значыць, праблема ў вас. Такі пераход на асобу ад савецкага хама-чыноўніка або хама-журналіста.
    Не ведаю, навошта гэта амаль даслоўна перадрукоўваць, без кантэксту і погляду людзей. Перадача толькі пазіцыі ўлады ў такіх выпадках эквівалентна працы філіялам савпрэсы.
  • не зашыты йон а вінаватыя мы
    02.08.2025
    ахахах, дарэчы Дучі спачатку стратілі, а потым павесілі... за ногі. Так вось Дага безпасярэдне не будуць, толькі прышч на ягонай шыі. І толькі для таго каб йон больш не дрыстаў. То бок то ўсё зарадзі яго, штоб вылекаваць яго. Карацей кажучы, каб дапамагчы..
  • Каранные негодуэ
    03.08.2025
    Хотят жить рядом с лесом в центре страны - гоу в элитные котеджные поселки под Минском. Задрали эти ждуны мульенов, сидящие в родовых облезлых избах прямо в центре города, как на Аранского. Некоторые из котоых вообще ничего не стоят.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі33

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя15

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць