У Лельчыцкім раёне трохгадовая дзяўчынка ледзь не патанула ў басейне на падворку
Трагедыя ледзь не здарылася ў аграгарадку Глушкавічы Лельчыцкага раёна днём 16 ліпеня.

Фота ілюстрацыйнае
Трохгадовую дзяўчынку даставілі ў рэанімацыю раённай бальніцы з дыягназам «утапленне». Лекары змаглі стабілізаваць яе стан.
Высветлілася, што дзяўчынка купалася ў каркасным басейне на падворку разам са старэйшымі дзецьмі. Маці была побач і своечасова зреагавала на небяспечную сітуацыю.
Каментары