Грамадства11

У Мінску прадаюць з аўкцыёну спарткомплекс з убудаванай царквой

У Мінску з аўкцыёну прадаюць незвычайны спартыўны комплекс, які адначасова з'яўляецца і рэлігійным аб'ектам. Гаворка ідзе пра будынак фізкультурна-аздараўленчага комплексу ЗАТ «Атлант» па вуліцы Сапёраў, 5. Асаблівасць гэтага ФОКа ў тым, што на чацвёртым паверсе ў ім знаходзіцца праваслаўная царква, а на даху — залачоны купал са званіцай, піша Blizko.by.

Комплекс быў пабудаваны ў канцы 1990-х на тэрыторыі завода «Атлант» па праекце архітэктаркі Алы Прасяной. Стварэнне царквы стала магчымым дзякуючы ініцыятыве тагачаснага дырэктара прадпрыемства Леаніда Калугіна.

Цікава, што мясцовая рэлігійная грамада носіць назву «Прыход храма праведнага Іаана Кранштадтскага», але сама царква прысвечана Іаану Рыльскаму. Першапачаткова планавалася зрабіць большы храм у вялікай зале на другім паверсе, але ад гэтай ідэі адмовіліся, і цяпер прыходу выдзелены новы ўчастак для будаўніцтва асобнага храма.

Сам спартыўны комплекс уключае некалькі залаў: трэнажорную, гімнастычную, залы для адзінаборстваў, фітнэсу, настольнага тэніса, а таксама більярдную, пакой для дартса, дзве саўны з басейнам, масажны і касметычны кабінеты, цырульню, кафэ-бар і нават швейнае атэлье. Агульная плошча будынка — амаль 12 тысяч квадратных метраў.

Стартавая цана на аўкцыёне — 22,6 мільёна беларуских рублёў. З улікам усіх плацяжоў будынак можа абысціся купцу прыкладна ў 24 мільёны рублёў (каля 8,2 мільёна даляраў).

Аўкцыён адбудзецца 15 жніўня ў 11:00.

Каментары1

  • Янушак
    17.07.2025
    згодна архітэктурнай логіцы купал павінен быў бы быць на правай сцяне тады б ён выглядаў больш устойліва як бы на сваім месцы, кампазіцыйна. А выглядае быццам кранаўшчыкі прывезлі і часова паставілі. Я некалі сказаў гэта аднаму праваслаўнаму, а ён мне тлумачыў што купал мусіць быць над алтаром. Карацей кампазіцыйна зроблена ерунда, але лайк за тое што спрабавалі злучыць праваслаўную архітэктуру з сучаснай. Не абавязкова як бачым будаваць у стылі расейскай вескі, можа памаліцца у сучасным будынку

Цяпер чытаюць

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка2

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж Мінскам і Маладзечнам запускаюць паскораныя электрычкі3

У Гродне цалкам адмовіліся ад пракатных самакатаў і ровараў. Нібыта па просьбе жыхароў

Карціну, якая атрымала прыз на Венецыянскім фестывалі, у Ізраілі назвалі «здрадай дзяржаве»27

«Танечка была вельмі пяшчотнай і ласкавай». У Мінску развіталіся з жорстка забітай жанчынай3

Расійская агентура выкарыстала нейрасетку Claude для крадзяжу і для ўплыву на выбары2

У Мінску адкрыўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея2

Белая ліса завітала ў двор пад Лагойскам2

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?45

Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка2

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць