Кіно11

Найлепшыя серыялы года: спіс усіх намінантаў на прэмію «Эмі»

Прэмія «Эмі-2025» ахоплівае ўсе тэлевізійныя праекты, якія выйшлі ў эфір у перыяд з 1 чэрвеня 2024 года па 31 мая 2025 года. Абсалютным лідарам па колькасці намінацый стаў другі сезон серыяла «Раздзяленне» — 27 намінацый. На другім месцы — серыял «Пінгвін» з 24 намінацыямі.

Кадр з фільма «Раздзяленне», што мае найбольшую колькасць намінацый

Цырымонія ўручэння прэміі Primetime Emmy Awards 2025 адбудзецца ў нядзелю, 14 верасня, у 20:00 па ўсходнеамерыканскім часе. Гэта будзе 77-я цырымонія прэміі, якая штогод адзначае найлепшыя тэлевізійныя шоу, акцёраў, сцэнарыстаў і рэжысёраў.

Прэмія «Эмі-2025» ахоплівае ўсе тэлевізійныя праекты, якія выйшлі ў эфір у перыяд з 1 чэрвеня 2024 года па 31 мая 2025 года.

Вядучым цырымоніі стане комік Нейт Баргатцэ. Ён таксама намінаваны ў гэтым годзе за свой стэндап-спэшл Your Friend на платформе Netflix.

Уручэнне прэміі адбудзецца ў Peacock Theater — сучаснай канцэртнай зале, размешчанай у комплексе LA Live у цэнтры Лос-Анджэлеса. Гэта адно з самых вядомых месцаў для правядзення тэлевізійных мерапрыемстваў у ЗША.

Абсалютным лідарам па колькасці намінацый стаў другі сезон серыяла «Раздзяленне» (Severance) — 27 намінацый. На другім месцы — серыял «Пінгвін» (the Penguin) з 24 намінацыямі.

Серыялы «Студыя» (the Studio) і трэці сезон «Белы лотас» (The White Lotus) атрымалі па 23 намінацыі кожны.

Найлепшы драматычны серыял

«Андор»

«Белы лотас»

«Бальніца Піт»

«Дыпламатка»

«Павольныя коні»

«Апошнія з нас»

«Рай»

«Раздзяленне»

Найлепшы камедыйны серыял

«Пачатковая школа «Эбат»»

«Мядзведзь»

«Ніхто гэтага не хоча»

«Забойствы ў адным будынку»

«Студыя»

«Што мы робім у ценях»

Найлепшы міні-серыял

«Пераходны ўзрост»

«Чорнае люстэрка»

«Памерці дзеля сэксу»

«Пачвары: гісторыя Лайла і Эрыка Менендэсаў»

«Пінгвін»

Найлепшы акцёр у драматычным серыяле

Стэрлінг К. Браун («Рай»)

Гэры Олдман («Павольныя коні»)

Пэдра Паскаль («Апошнія з нас»)

Адам Скот («Раздзяленне»)

Ноа Уайлі («Бальніца Піт»)

Найлепшая актрыса ў драматычным серыяле

Кэці Бэйтс («Мэтлак»)

Шэран Хорган («Дрэнныя сёстры»)

Брыт Лоўэр («Раздзяленне»)

Бэла Рэмсі («Апошнія з нас»)

Кэры Расэл («Дыпламатка»)

Найлепшы акцёр у камедыйным серыяле

Адам Броўдзі («Ніхто гэтага не хоча»)

Сэт Роген («Студыя»)

Джэйсан Сігел («Праўдзівая тэрапія»)

Марцін Шорт («Забойствы ў адным будынку»)

Джэрэмі Ален Уайт («Мядзведзь»)

Найлепшая актрыса ў камедыйным серыяле

Узо Адуба («Рэзідэнцыя»)

Крыстэн Бел («Ніхто гэтага не хоча»)

Квінта Брансан («Пачатковая школа «Эбат»)

Айо Эдэбіры («Мядзведзь»)

Джын Смарт («Хітрасці»)

Найлепшы акцёр у міні-серыяле або фільме

Колін Фарэл («Пінгвін»)

Стывен Грэм («Пераходны ўзрост»)

Джэйк Джыленхол («Прэзумпцыя невінаватасці»)

Браян Тайры Генры («Нарказлодзеі»)

Купер Кох («Пачвары: гісторыя Лайла і Эрыка Менендэсаў»)

Найлепшая актрыса ў міні-серыяле або фільме

Кейт Бланшэт («Папярэджанне»)

Мэган Фэгі («Сірэны»)

Рашыда Джонс («Чорнае люстэрка»)

Крысцін Міліёці («Пінгвін»)

Мішэль Уільямс («Памерці дзеля сэксу»)

Найлепшы акцёр другога плана ў драматычным серыяле

Зак Чэры («Раздзяленне»)

Уолтан Хогінс («Белы Лотас»)

Джэйсан Айзекс («Белы Лотас»)

Джэймс Марсдэн («Рай»)

Сэм Роквел («Белы Лотас»)

Трамел Цілман («Раздзяленне»)

Джон Туртура («Раздзяленне»)

Найлепшая актрыса другога плана ў драматычным серыяле

Патрысія Аркет («Раздзяленне»)

Кэры Кун («Белы Лотас»)

Кэтрын ЛаНаса («Бальніца Піт»)

Джуліана Нікалсан («Рай»)

Паркер Поўзі («Белы Лотас»)

Наташа Ротвел («Белы Лотас»)

Эймі Лу Вуд («Белы Лотас»)

Найлепшы акцёр другога плана ў камедыйным серыяле

Айк Барынгольц («Студыя»)

Колман Дамінга («Чатыры сезоны»)

Харысан Форд («Праўдзівая тэрапія»)

Джэф Хілер («Хтосьці дзесьці»)

Эбон Мос-Бахр («Мядзведзь»)

Майкл Уры («Праўдзівая тэрапія»)

Боуэн Ян («Суботні вечар у прамым эфіры»)

Найлепшая актрыса другога плана ў камедыйным серыяле

Ліза Калон-Заяс («Мядзведзь»)

Ханна Айнбіндэр («Хітрыкі»)

Кэтрын Хан («Студыя»)

Джанель Джэймс («Пачатковая школа Эбата»)

Кэтрын О'Хара («Студыя»)

Шэрыл Лі Ральф («Пачатковая школа Эбата»)

Джэсіка Уільямс («Праўдзівая тэрапія»)

Найлепшы акцёр другога плана міні-серыяла або серыяла-анталогіі

Хаўер Бардэм («Пачвары: гісторыя Лайла і Эрыка Менендэса») Біл Кемп («Прэзумпцыя невінаватасці»)

Оўэн Купер («Пераходны ўзрост»)

Роб Дэлейні («Памерці дзеля сэксу»)

Пітэр Сарсгаард («Прэзумпцыя невінаватасці»)

Эшлі Уолтэрс («Пераходны ўзрост»)

Найлепшая актрыса другога плана міні-серыяла або серыяла-анталогіі

Эрын Догерці («Пераходны ўзрост»)

Рут Нега («Прэзумпцыя невінаватасці»)

Хлоя Сэвіньі («Пачвары: гісторыя Эрыка і Лайла Менендэсаў»)

Джэні Слейт («Памерці дзеля сэксу»)

Крысцін Трэмарка («Пераходны ўзрост»)

Каментары1

  • Імя
    17.07.2025
    Некаторыя серыялы лепш закрываць адразу пасля першага сэзону. Гэта тычыцца і Severance, маім меркаваннем.

    А іншыя, кшталту Strange Things, - пасля першых некалькіх серый.

Цяпер чытаюць

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэйв на заводзе». Зумеры падымаюць продажы беларускіх прадпрыемстваў, здымаючы вірусны кантэнт13

Зяленскі назваў умову вылучэння Трампа на Нобелеўскую прэмію3

На Мінскім моры яхту вагой 18 тон выкінула на пляж1

Зяленскі: Без Кітая пуцінская Расія — нішто6

Аналіз ДНК раскрыў шакуючую праўду пра бацькоў Тутанхамона4

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»6

Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ3

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны30

У Варшаве перапахаваюць пісьменніка Сяргея Пясецкага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць