Здарэнні

14 і 16-гадовых падлеткаў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў. Ім пагражае да 15 гадоў

У Брэсцкай вобласці па падазрэнні ў збыце наркотыкаў затрымалі двух падлеткаў. Прапанову аб «падпрацоўцы» яны знайшлі ў месенджары. Ім напісаў куратар наркамаркета і паабяцаў лёгкія грошы, паведамляе прэс-служба МУС.

Аднаму падлетку 14 гадоў, ён вучыць у школе і на канікулы прыехаў у госці да бабулі з іншай краіны. Другому падлетку — 16, ён родам з Белаазёрска, вучыць у каледжы. Пасля праходжання «навучання» кур’еры атрымлівалі аптовыя партыі тавару, фасавалі і распаўсюджвалі праз закладкі на тэрыторыі Бярэзінскага раёна.

У тайніку ў Пінскім раёне было знойдзена і знята звыш 250 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4‑CMS. Падлеткі паспелі папрацаваць каля трох тыдняў.

Зараз распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Абвінавачаным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, бо адказнасць наступае з 14‑гадовага ўзросту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць