Грамадства66

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

У пачатку лютага Уладзімір стаў уладальнікам найбуйнейшага выйгрышу за апошнія некалькі гадоў — трох мільёнаў рублёў. На гэтыя грошы разам з ім прэтэндавалі больш за 376 тысяч чалавек. Як ён жыве цяпер, расказвае Onliner.

Пра простага зваршчыка з Мінска Уладзіміра тысячы людзей даведаліся ў лютым гэтага года. Для гэтага ўсяго толькі спатрэбілася стаць уладальнікам найбуйнейшага за апошнія некалькі гадоў выйгрышу. 

Шмат каму было цікава, як Уладзімір распарадзіцца такімі грашыма. Вось як ён адказаў на гэтае пытанне ў першым інтэрв’ю: «Выйгранымі грашыма я падзялюся ў першую чаргу з сям’ёй: мамай, дачкой, дзвюма сёстрамі, стрыечнымі. Яшчэ ў мяне ёсць унук, яму 3 гады, — планаваў і без выйгрышу падарыць яму электрычную машынку. Магчыма, адкрыю яму рахунак да паўналецця, напрыклад, каб былі грошы на вучобу».

Якіх-небудзь асаблівых асабістых «жаданняў» ва Уладзіміра не было, хіба што паехаць летам у адпачынак на Байкал. Дарэчы, нягледзячы на здабыты статус мільянера, мужчына не планаваў кідаць працу на будоўлі. З усмешкай казаў, што аднаму сядзець дома не варыянт, так можна звар’яцець. Змянілася нешта за паўгода?

— З працы я не сышоў, працую. З выйграных грошай ужо выдаткаваў каля паловы. Купіў дом дачцэ, як і абяцаў, падарыў кватэру сястры. Калі шчыра, то сабе купіў новыя джынсы і кашулю. І ўсё! — смяецца мільянер.

Паводле слоў мужчыны, з просьбамі даць у доўг да яго амаль не звяртаюцца. Хіба што па-суседску нядаўна папрасілі на зубы, але паступова суму вяртаюць.

Яшчэ ў першым інтэрв’ю журналісты цікавіліся: ці не баіцца беларус празмернай увагі ад незнаёмцаў? Тады Уладзімір быў упэўнены, што нашы людзі надта інтэлігентныя, каб падыходзіць на вуліцы. Так і выйшла: ні разу ніхто знаёміцца не падыходзіў.

— Нават крыўдна! — усміхаецца мужчына. — Бывае, што на працы, калі з аб’екта на аб’ект пераязджаем, могуць падкалваць, маўляў, «мільянер на будоўлі». Сам жа я як жыў у цешчынай кватэры, так і жыву, жадання пераехаць не ўзнікла. Пакуль займаюся рэканструкцыяй бацькоўскага дома, там мора працы. Адпачынак у жніўні, напэўна, там і правяду.

Каментары6

  • Суродзіч
    14.07.2025
    Вось таму ты і зваршчык! Разумны чалавек мог бы ўжо ніколі не працаваць за кошт рэнты з правільных інвестыцый.
  • Der
    14.07.2025
    Просто реклама диминых лотерей. Договорные и никакого выигрыша . дядьке дали только 10% и молчать. Вот и работает Дядя дальше..в стране где все деньги под контролем семьи никто не выигрывает.
  • Славик
    14.07.2025
    НН, а эта история вообще правда??
    Онлайнер славится выдуманными историями и заказными статьями!
    Я вижу заказную статью, целью которой является повысить интерес людей к ставкам в интернете

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек20

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага2

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін8

Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы4

Найлепшыя серыялы года: спіс усіх намінантаў на прэмію «Эмі»1

У Індыі знайшлі расіянку, якая разам з дзецьмі жыла ў пячоры1

Ва Украіне на палігоне курсант застрэліў інструктараў з аўтамата6

Беларусам патлумачылі, што рабіць, калі ўпаў дрон2

На пляжы ў Мінску паказваюць фільмы2

«Юля — не пра грошы». Урад Украіны ўзначаліць жанчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек20

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць