Свет33

Адказнасць за забойства палкоўніка СБУ Вароніча ў Кіеве ўзяла на сябе неанацысцкая групоўка «База»

Украінская ячэйка неанацысцкай групоўкі «База» ўзяла на сябе адказнасць за забойства палкоўніка Службы бяспекі Украіны Івана Вароніча, паведамляе The Guardian са спасылкай на заяву, апублікаваную 16 ліпеня ў тэлеграм-канале, меркавана звязаным з гэтай групоўкай.

«Забойства палкоўніка СБУ — не канец, а толькі пачатак», — прыводзіць паведамленне The Guardian. У іншым допісе, як сцвярджаецца, дададзена: «Паляванне працягваецца!»

Па інфармацыі крыніц The Guardian у сферы барацьбы з тэрарызмам, паведамленні выглядаюць праўдападобна і сведчаць пра рост актыўнасці «Базы». Суразмоўцы выдання паведамілі, што ўкраінская ячэйка гэтай групоўкі актыўная з сакавіка — за гэты час, па іх словах, яна здзейсніла не менш за 10 падпалаў аб’ектаў інфраструктуры.

Характар злачынства адпавядае заявам і пагрозам, якія групоўка рэгулярна публікуе, гаворыцца ў публікацыі.

Палкоўніка СБУ Івана Вароніча застрэлілі раніцай 10 ліпеня ў Галасееўскім раёне Кіева. Гэта адбылося, калі ён выходзіў з пад’езда свайго дома — невядомы некалькі разоў стрэліў у яго з пісталета і знік.

Вароніч служыў у Цэнтры спецыяльных аперацый, які займаўся дыверсіямі супраць расійскіх сіл з 2014 года.

СБУ сцвярджае, што Вароніча забілі агенты расійскіх спецслужбаў па заданні ФСБ. Згодна з паведамленнем СБУ, агентаў, грамадзян Азербайджана, знайшлі ў Кіеўскай вобласці. Пры затрыманні яны аказалі супраціў і былі забіты.

Каментары3

  • Denazify russia now!
    17.07.2025
    Ідзе г.зв. "дэнацыфікацыя", але афіцэраў "дэнацыфікуемай" дзяржавы забіваюць сапраўдныя неанацысты, прычым рукам азербайджанцаў - ні грама не арыйскай расы па нацысцкіх панятках. Нейкая біпалярная "дэнацыфікацыя" атрымліваецца. Хтота ўрот у масквабадзе, хай з сябе пачнуць, то не хопіць часу і патронаў на іншых.
  • Filipp
    17.07.2025
    "Украінская ячэйка неанацысцкай групоўкі"
    Няўжо ізноў ва Ўкраіне з'явіліся нейкія "нацысты"?
  • Владислав
    17.07.2025
    Нацысты любяць называць сябе базай. «Аль-Каіда» — гэта таксама «база». І кіраўнік гэтай замежнай базы жыве ў Санкт-Пецярбургу.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці6

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах1

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць