Каля 9 раніцы ў выніку аднаго з удараў узнік пажар у будынку Палтаўскага аб'яднанага гарадскога тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Сухапутных войскаў УСУ.
У выніку яшчэ аднаго траплення побач з будынкам узнік пажар на тэрыторыі прыватнага жылога дома.
Ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільных асоб, паведамляюць украінскія вайскоўцы.
На месцы працуюць экстранныя службы.
Каментары