Грамадства2626

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк у інтэрв'ю «Белсату» паркаментаваў перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Кітам Келагам. І прыйшоў да нечаканай высновы.

Зянон Пазняк

— Вы крытыкуеце Еўрапейскі саюз за палітыку ў дачыненні Беларусі, і адначасова хваліце амерыканскія ініцыятывы адносна нашай краіны. На вашую думку, што адбываецца цяпер на лініі гэтай Мінск-Вашынгтон, чаму людзі Дональда Трампа, як мы бачылі, прыязджалі ў Мінск?

— Не трэба мець ілюзію, што амерыканцы вельмі зацікавіліся нашымі ўнутранымі праблемамі. Але адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта інфармаваная аб сітуацыі з эканамічнымі санкцыямі, інфармаваная аб палітычных зняволеных, аб магчымасці абмену, таксама аб магчымасцях інвестыцый у беларускую эканоміку, гэта важна для прэзідэнта Трампа, ён бізнесмен і гэта разумее. Ну, і пытанне самае істотнае — гэта пытанне геапалітычнага становішча.

Таму што, той, хто будзе прысутнічаць у Беларусі, той будзе валодаць пытаннямі бяспекі ў Еўропе.

— Але не выглядае, што амерыканцы хацелі бы выпіхнуць расіян з Беларусі, прынамсі публічна дэкларуецца — рэжым сам пра гэта заяўляў, што ні супраць Расіі, ні супраць Кітая яны не пойдуць.

— Амерыканская палітыка на парадак вышэй, чым у Еўропе. Амерыканцы вельмі разумныя ў палітыцы. І такія рэчы, як вы гаворыце, ніколі наўпрост і нават намёкамі не гаворацца. Гаворыцца аб другіх справах, але вынік дасягаецца той, які патрэбны.

Таму не адразу ўсё робіцца, але тое, што амерыканцы паслалі свайго прадстаўніка, што яны пачулі нашае меркаванне, гэта сведчыць аб тым, што яны разумеюць сітуацыю і разумеюць, што неяк трэба яе ўсё ж такі выкарыстоўваць.

У прыватнасці, вельмі істотна ў любой сітуацыі неяк адрываць гэты рэжым ад Расіі. Зараз гэта цяжка, але не немагчыма.

Па-другое, ёсць таксама пэўныя крокі ў кірунку таго, каб даведацца, як можна праз Лукашэнку ўплываць на Пуціна. А трэцяе — гэта Кітай. Гэта для Амерыкі вельмі важна, бо Кітай добра паставіў сваю лапу ў Беларусі. Комплекс гэтых вось усіх пытанняў добры таму, што Амерыка гэтым зацікавілася. Таму што Беларусь зараз знаходзіцца ў такім стане, што яна ўвогуле можа страціць сваю суб’ектнасць. Таму нават дадзеная такая інфармацыя, яна думаю зафіксавана, што вельмі важна ў гэтай сітуацыі, калі будуць мірныя перамовы, каб яны адбыліся ў Мінску.

— Але ці не Расія гэта хоча?

— Расія гэтага хоча, Амерыка не будзе супраць, але Украіна на гэта не пойдзе. У прынцыпе, канешне, каб украінцы разумелі стратэгію далёка наперад, то на гэта трэба было бы ісці. Але гэта ход канём, гэта абсалютна не традыцыйны ход.

Але тут, я думаю, імі будуць валодаць пачуцці, таму што мінскія перамовы 15-га года далі не харошы вынік. Але ў прынцыпе для Украіны вельмі важна, каб быў надзейны сусед паўночны. Важна, каб там была дэмакратыя, але важна і нейкім чынам адарваць гэтага суседа ад Расіі. Вельмі важна, каб ён быў нейтралізаваны, каб адтуль зноў не пачаліся нейкія ўзброеныя наступы. Гэта стратэгічна для Украіны, і яна павінна была праводзіць спецыяльную палітыку дыпламатычную, якой не бачна…

Я хачу яшчэ раз падкрэсліць, што візіт Келага паказаў, што амерыканцы разумеюць гэтыя праблемы. Думаю, што можа быць працяг, дай Бог каб ён быў, для нас гэта важна, бо сітуацыя такая, што мы проста можам страціць дзяржаву. А вось уцягванне яе ў міжнародныя адносіны, у перамовы, у кантакты, у інтарэсы сведчыць аб тым, што імідж будзе паляпшацца, што яе суб’ектнасць павялічваецца.

Зараз мы знаходзімся ў такой сітуацыі, калі ў нейкай ступені інтарэсы рэжыму супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі

— Ці павялічваецца ў гэтым выпадку суб’ектнасць самога Лукашэнкі ў вачах амерыканскай адміністрацыі?

— Я думаю, амерыканцы цудоўна ведаюць, хто такі Лукашэнка. Ведаючы іхную палітыку, думаю, што яны цудоўна вывучылі ягоны характар, ведаюць што ад яго можна чакаць. Таму ніякіх спадзяванняў, што Лукашэнка ў гэтым нешта выйграе, няма. Але Амерыка праводзіць сваю палітыку, яна мае вопыт працы з дыктатарскім рэжымамі і гэты вопыт станоўчы, калі паглядзім на ўсю міжнародную палітыку амерыканскую. Я думаю, што калі гэтая паслядоўная палітыка будзе прадаўжацца, то пэўныя вынікі будуць. Але нечага вялікага спадзявацца не прыходзіцца.

Вельмі глыбока завяз гэты рэжым у Расію, і радыкальныя змены могуць быць толькі тады, калі будзе ваенная параза Расіі. Ідзе вайна, таму ўсялякія размовы, што мірным шляхам можна вырашыць нейкія пытанні ў Беларусі, гэта ілюзіі.

Вайна паказвае, што гэтае пытанне можа быць вырашана толькі радыкальным шляхам. Не толькі ваенным, але што радыкальным — так. Думаю, амерыканцы гэта таксама разумеюць, але праводзяць вельмі разумную і стрыманую палітыку.

Каментары26

  • .
    04.07.2025
    1. Ну чаму ж прыйшоў да нечаканай высновы. Ён даўно гэта кажа. І зняцце санкцый падтрымлівае, і апраўдвае мігранцкі крызіс на мяжы РБ.
    Толькі "нацыянальныя інтарэсы" трэба разумець як "інтарэсы Пазняка". "Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з інтарэсамі Пазняка". Праўда.

    2. "Тое, што ідзе балаган, што нібыта Трамп падтрымлівае Пуціна, то гэта працуе агентура. Не толькі расейская, але перш за ўсё дэмакратычная, лявацкая агентура."
    Гэта хто такія? Агентура спецслужбаў еўрапейскіх краін?

    3. "- Пуцін – гэта прадстаўнік звышдзяржавы, ён мае ядзерную зброю, ён мае вялікую думку пра сябе. І калі ён будзе мець адносіны толькі з Зяленскім, і толькі яго паказваць першым, то Пуцін вельмі пакрыўдзіцца. Ён можа тады не ўступаць у перамовы."
    Пазняк - пуцінферштэер. Разумее Пуціна, як той можа пакрыўдзіцца. Як кажуць, "welcome to the club", "вітаем у клубе".
  • імечка
    04.07.2025
    Нармальна дзядзька Зянон усё растлумачыў.
    Спадзяванні на ЗША, бо эўрапейская палітыка за апошнія дзесяцігоддзі так дэградавала, што яны ўжо не здольныя на нейкія складаныя крокі ды камбінацыі. Цяпер там пануюць эмоцыі, істэрыка, крыкі, грознае топанне ножкай і адсутнасьць цьвярозага погляду на рэчаіснасць.
    Вынікі такой палітыкі можна ўбачыць і ў паводзінах кабінетна-кардынацыйнай тусовачцы - адныя толькі лёзунгі, заклікі, скандалы, злівы, боты ў каментах
  • Пан Zенон
    04.07.2025
    За деревьями не видит леса

Цяпер чытаюць

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

Масква афіцыйна прызнала Ісламскі Эмірат Афганістан3

«Адну мяне прыводзіць у шаленства, што за мяжой я выключна ІрЫна?» Беларуска абураецца транслітэрацыяй у пашпарце з беларускай мовы38

Трамп з Пуціным абмеркавалі сітуацыю ў Іране і Украіне

У Лідзе памёр 71-гадовы мужчына. Яго сын, зборшчык подпісаў за Цапкалу, кажа, што бацьку закатавалі да смерці. Ці так гэта?3

Затрыманых у Азербайджане супрацоўнікаў «Спутніка» адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе3

Суд ва Украіне ўпершыню прызнаў шлюб паміж двума мужчынамі15

У Беларусі — першая рэкордная спёка ў гэтым годзе3

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій9

Пуцін заявіў, што правядзе тэлефонную размову з Трампам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць