Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі
-
04.07.2025Рэспект, даволі недалёкі каментар; што зрэшты не супярэчыць генэральнай думцы артыкула пра сітуатыўнае супадзеньне інтарэсаў.
Аднак, нажаль, нашай імшэлай глыбе самому час ад часу не хапае стратэгічнага бачаньня, бо нашыя патрэбы й інтарэсы амерам да сракі, што тычыцца інвестыцый то ўвогуле цырк)) не лезьце, спадар Зяноне, дзе зусім не цяміце) эканоміка РБ па маштабе як не самы буйны горад ЗША і не з першай трыццаткі.
Спадар Зянон спрычыніўся да атрыманьня незалежнасьці, і таму дзеля захаваньня дзяржавы - у любым яе выглядзе - чорту душу прадасьць. З пунктаў гледжаньня '20 і '22 як мяркуеце, спадар Зяноне, ці Б-гу дзякаваць за такую дзяржаву? -
05.07.2025Рэспект,
Зараз інтарэсы Пазьняка супадаюць з інтарэсамі Лукашэнкі -
05.07.2025., а з вашымі не супадаюць? Вы супраць незалежнасці Беларусі? Чаму вы супраць?
-
05.07.2025Пытанне , твой Зянон прадаў незалежнасць Луку яшчэ ў 1994. ён заўсёды быў продажны. А зараз ён проста калабарант таму што яго ўжо ніхто не купляе.
-
04.07.20251. Ну чаму ж прыйшоў да нечаканай высновы. Ён даўно гэта кажа. І зняцце санкцый падтрымлівае, і апраўдвае мігранцкі крызіс на мяжы РБ.
Толькі "нацыянальныя інтарэсы" трэба разумець як "інтарэсы Пазняка". "Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з інтарэсамі Пазняка". Праўда.
2. "Тое, што ідзе балаган, што нібыта Трамп падтрымлівае Пуціна, то гэта працуе агентура. Не толькі расейская, але перш за ўсё дэмакратычная, лявацкая агентура."
Гэта хто такія? Агентура спецслужбаў еўрапейскіх краін?
3. "- Пуцін – гэта прадстаўнік звышдзяржавы, ён мае ядзерную зброю, ён мае вялікую думку пра сябе. І калі ён будзе мець адносіны толькі з Зяленскім, і толькі яго паказваць першым, то Пуцін вельмі пакрыўдзіцца. Ён можа тады не ўступаць у перамовы."
Пазняк - пуцінферштэер. Разумее Пуціна, як той можа пакрыўдзіцца. Як кажуць, "welcome to the club", "вітаем у клубе". -
04.07.2025., «2. "Тое, што ідзе балаган, што нібыта Трамп падтрымлівае Пуціна, то гэта працуе агентура. Не толькі расейская, але перш за ўсё дэмакратычная, лявацкая агентура."
Гэта хто такія? Агентура спецслужбаў еўрапейскіх краін?»
Я як заўсёды паводле сваёй любімай традыцыі дадам для кантэксту :))) літаральна тыдзень таму Пазьняк заявіў наступнае: «Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім» (гл. артыкул на Нашай Ніве за 28 чэрвеня). Дык што гэта, Трамп не разумее, або хто кажа пра прарасейскасьць Трампа, той «агентура»?
[Зрэдагавана] -
05.07.2025., выбачайце за нясціпласць, але нагадаю - шчэ летась прадказваў пазьнякоўскія панегірыкі Пуціну.
Прага да сваёй першаіснасці натуральна прывяла да захаплення "вялікімі")), у нашым выпадку Лукашэнкам, а далей натуральны дрэйф да пуцінферштэерства.
Захапленні неадэкватнымі паводзінамі Трампа мае тую ж прыроду.
Ну а логікі, дасведчанасці, жадання разабрацца тут лепей пазбыцца, каб не заміналі. Не заміналі цешыць уласнае суперЭга. -
05.07.2025., затое добра відаць, што палітыкі, якія заклікаюць знішчыць Мазырскі НПЗ і ўвесці так званы Полк Каліноўскага ў Беларусь, пра нацыянальныя інтарэсы. Вы ў 2020-м проста жадалі змяніць адно ярмо на іншае – і гэта ключавое адрозненне паміж вамі і нацыяналістамі
-
05.07.2025Дзве версіі рэальнасці ў Пазняка.
У першай пра Трампа: "праяўленне стратэгічнага думання з разлікам на дзясяткі гадоў наперад", "рацыянальная пазіцыя міру паводле прэзідэнта Трампа", "уражліва здзіўляе лапідарная геніяльнасць Трампа".
У другой "Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім", "ментальная пастка, у якую трапляюць заходнікі", "Зацяжная дыпламатыя Трампа высвечвае, але не вырашае праблему".
Ізноў вяртаецца першая: "Гэта псіхалагічна вельмі правільныя паводзіны". "Гэта вельмі разумная палітыка."
Разумных версій тут не застаецца, толькі фантастычныя:
1. Лапідарнасць Трампа - з'ява квантавага свету, яна то ёсць, то няма. Як кот Шродзінгера. Лапідарнасць Шродзінгера.
2. Пазняка - два. Абодва маюць цалкам вернае меркаванне. Толькі гэта розныя меркаванні. А што? Кажуць, што Пуціных увогуле шэсць. -
05.07.2025., Пазьнякоў можа быць багата.
Новая манія робіць чалавека новым чалавекам, з новымі прыярытэтамі і новай "ацэнкай сітуацыі".
Калі чытаць першакрыніцы,) то складваецца ўражанне, што розныя абзацы вялікіх артыкулаў пісалі розныя людзі.
Я не жартую, прыгледзьцеся, каму цікава.
Сёння мы ўжо бачыым не наратывы, тэзісы з метадычак ботаферм, а літаральна гатовыя рэплікі.
І вось такога Івана Віктаровіча-Зянона Пазьняка нам апантана пхаюць ў правадыры, лідары, прарокі. -
05.07.2025У Пазняка Еўропа з нейкага часу (калі не з самага пачатку - трэба правяраць) вораг нумар два, за Расеяй.
Зараз ужо выходзіць на першае месца.
Не здзіўлюся, калі аднойчы ад Пазняка прагучыць і сціплае прызнанне заслуг Пуціна ў змаганні з "абсалютна гнілой цывілізацыяй" Еўразвяз, якая "не мае будучыні", у змаганні супраць "левакоў", геяў.
І дадам да аналізу інтэрв'ю:
4. Пазняк цытуе каментарый бота пад відэа Ціханоўскага "Жонка яго, канешне, любіць, але грошай не дае". Цытуе і пра Астапа Бендэра.
Наглядны прыклад як распрацоўкі з лукашысцкіх метадычак трапляюць у галовы пазнякоўцаў. Нават даслоўна.
5. "Як вы можаце, малады чалавек, зрынуць рэжым адсюль у Беларусі? Мітынгамі? Дэманстрацыямі? Ён не разумее ўвогуле."
Чым тады займаецца Пазняк 29 год, калі сам кажа, што "адсюль", з эміграцыі зрынуць рэжым немагчыма? -
05.07.2025., "Еўропа зло" было ў Пазьняка ад самага пачатку.
"Еўрапейская бюракратыя нас задушыць. Нам трэба сябраваць з Амерыкай " было яшчэ да ўтварэння Еўрапейскай Уніі.
Так з гэтым і жыве... ў Еўропе. Самога пакуль Еўропа не задушыла, толькі нам не рэкамендуецца. Нам - казкі пра немцаў ў стылі "Семнадцать мгновений весны" і фантазій Качанавай. -
05.07.2025Не маю дачынення да Радзінай з яе меркаваннем па НПЗ і Вашым трызненнем пра ярмо.
Што маеце супраць нацыянальных сіл у Беларусі, напрыклад, Палка Каліноўскага? КДБ і лукашысцкая прапаганда таксама супраць іх наяўнасці ў Беларусі. У чым розніца паміж вамі?
Якая ўвогуле сувязь паміж маім паведамленнем, на якое адказваеце і Вашымі словамі? Няма логікі і паслядоўнасці ў аргументах, толькі выпадковыя і эмацыйныя прэтэнзіі. Лепш растлумачце рэзкія змены пазіцыі Пазняка па Трампу або прызнайце іх непаслядоўнасць. -
05.07.2025., ., вы не маеце дачынення да Радзінай і Ціханоўскай, але калі Зянон кажа пра недапушчэнне страты незалежнасці і ўцягванне Беларусі ў вайну, называеце гэта інтарэсам Пазняка, а не нацыі. З гэтага вынікае, што змагарамі за нацыянальныя інтарэсы вы лічыце штабных, якія называюць Беларусь законнай мэтай падбухторваюць антыбеларускую палітыку ва Украіне.
Уваходжанне ўкраінскіх войскаў пад шыльдай Палка Каліноўскага (а яго як такога і няма) на тэрыторыю Беларусі) наўпрост супярэчыць нашым нацыянальным інтарэсам. Вы хіба не бачылі, што было ў Курскай вобласці? Зруйнуюць беларускае Палессе, заб'юць тысячы беларусаў (цывільных і вайсковых), а галоўнае – канчаткова пасвараць беларускі народ з украінскім. На пацеху каму? Правільна, Маскве! Гэта ж дзесяцігоддзямі робяць ФСБ і ГРУ: цкуюць адзін на аднаго паняволеныя Масквой народы. Гэта з поспехам робіць Ярмак, прасоўваючы антыбеларускую палітыку ва Украіне. А варшаўска-віленскія штабы гэтаму спрыяюць. Бо дзейнічаюць яны ў інтарэсах Масквы, Брусэлю, але толькі не Беларусі -
04.07.2025Нармальна дзядзька Зянон усё растлумачыў.
Спадзяванні на ЗША, бо эўрапейская палітыка за апошнія дзесяцігоддзі так дэградавала, што яны ўжо не здольныя на нейкія складаныя крокі ды камбінацыі. Цяпер там пануюць эмоцыі, істэрыка, крыкі, грознае топанне ножкай і адсутнасьць цьвярозага погляду на рэчаіснасць.
Вынікі такой палітыкі можна ўбачыць і ў паводзінах кабінетна-кардынацыйнай тусовачцы - адныя толькі лёзунгі, заклікі, скандалы, злівы, боты ў каментах -
05.07.2025імечка, пощадите хоть немного бедных европейцев и их политику, о великий б.русский эксперт!
-
05.07.2025імечка, тлумачыць трэба дэбілам. Разумныя самі ўсе разумеюць
-
04.07.2025За деревьями не видит леса
-
04.07.2025"прыйшоў да нечаканай высновы."
Что значит нечаканая? Независимость Беларуси выгодна и нам и режиму. Или вам хочется стать частью росии во чтобы то ни стало? -
04.07.2025[Рэд. выдалена]
-
05.07.2025Рашатролли ваш выход, бедны рэжым, з-за няўдзячнага народца прадаў незалежнасьць маскалём у 1994, 2020 і ,2022
-
04.07.2025"амерыканцы разумеюць гэтыя праблемы"
Каб ты ведаў, Зяноне, амерыканцы слоў такіх ня ведаюць БЕЛАРУСЬ ці БЕЛАРУС. Некаторыя мо ў савецкія часы яшчэ трактар БЕЛАРУС ведалі, але гэта трактар, а не краіна ці народ. А калі савок кірдык, то й пра Беларусь і беларусаў ніхто ня ведае ў Штатах. З марсіянамі блытаюць. -
05.07.2025Anatol Starkou, а вы Беларусцы далей хадзіце да маскоўскай "рпц" - КГБ, надавайце дзецям маскоўскія імёны , і навучайце дзяцей на маскоўскай мове , далучаючы іх да гэта жахлівага ардынскага свету , SIONNIA зразумела усім што наступныя 5 год Лукашэнкі паспрабуюць спыніць Маскоўскі імперыялізм . 2014-2020 яны гэта ужо рабілі і наш афіцыйны планктон замест нашых трасяншыкаў выбраў прыблудаў, людзей на 120 % Маскоўскамоўнай імперскай культуры . Нацыя атрымала жахлівую лекцыяю , малюся каб мы усе зразумелі што без Мовы роднай , на азіяцкіх імперскіх наратывах толькі ГУЛАГ і магчыма пабудаваць
-
05.07.2025Anatol Starkou, на ЮТ ВЫЙШЛА лекцыя Т. Снайдэра пра Гісторыю Беларусі, 4 дні таму, 27,333 праглядаў, хутка будзе 200 000. Сам Жыву за Мяжой , ведаюць і цікавяцца, мы ключавая дзяржава ва усёй эўропе/свеце . Таму не трэба брахаць .
Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма… Гарадзенскае ваяводзтва 🏳️❤️🏳️ -
05.07.2025" а вы Беларусцы далей хадзіце да маскоўскай "рпц""
Упершыню чую такое слова Беларусцы. Далёка ад Беларусі і беларусаў пойдзіце, бчб змагары.
Некалі ўпершыню на Свабодзе, на онлайн каферэнцыі з расійскім святаром, я задаў яму пытанне пра тое, як у Брукліне з адзінай праваслаўнай беларускай аўтакефальнай царквы такія змагары зянонаўцы як ты, павыганялі вернікаў беларусаў і нават аднаго беларускага габрэя хрысціяніна, які спяваў у царкоўным хоры, за тое, што па меркаванню зя-замагароў з беларусамі тыя вернікі не былі бчб. І нас тады беларусаў прыняла Руская праваслаўная царква Нью-Ёрка. Усёк? Нью Ёрк па колькасці жыхароў амаль уся Беларусь, а БАПЦ у Брукліне адна. То бок умоўна - адна на Беларусь. І вось з яе павыганялі беларусаў зянонаўцы. Бо ім паказалася, што астатнія верікі не до бел-чырвона-белыя.
Лекцыі пра РПЦ чытай сабе у люстэрка, не до змагар. -
05.07.2025мы ключавая дзяржава ва усёй эўропе/свеце ,
Адной гэта фразы з тваёй прапагандысцкай брахні дастаткова, каб зразумець сэнс астатняга.
- Ты паляк? - Не. - Рускі? - Не. - А хто? - Беларус.
Гэта прыклад маіх размоў за болей за 20 гадоў у Амерыцы з амерыканцамі. Пасля слова БЕЛАРУС іх кампутар завісае і нічога не разумея. Тады я кажу: Гэта краіна Беларусь у Еўропе між Польшай і Расіяй. Нас 10 млн беларусаў.
На гэтым мой суразмоўца скончыў першы беларускі ўніверсітэт у замежжы. -
05.07.2025Anatol Starkou, сёння прэзыдэнт Трамп імкнецца зрэзаць сусьветныя цэны на нафту, асабліва на расейскую нафту Urals, патэнцыйна зьнізіўшы яе ніжэй за 30 даляраў. Высновы відавочныя: Маскоўская імпэрыя можа не перажыць ягоны тэрмін.
«Я мяркую, што прэзыдэнту ТРАМПУ варта вывучыць, як Рональд Рэйган перамог Бальшавіцкую імпэрыю. Ён зрабіў гэта бяз стрэлу, як мы ведаем, але ў яго была супэрзброя — нафта.»
Варта памятаць, як Рональд Рэйган зрынуў Бальшавіцкую імпэрыю — бяз стрэлу. Ягоная ключавая зброя? Нафта. Як сказаў Майкл Рэйган: "Ён зрабіў гэта бяз стрэлу, як мы ведаем, але ў яго была супэрзброя — нафта."
— Майкл Рэйган. -
05.07.2025Рональд Рэйган зрынуў Бальшавіцкую імпэрыю бяз стрэлу
Ізноў прапагандысцкая брахня. Блін, і чаго мы цябе не выбралі ў 1994? На халеры нам той АГЛ быў патрэбен?
Без стрэлу, кажаш? А чаму пушкі СССР маўчалі? Чаму Горбі не даў каманду: "Плі!" У 1962-м жа засц*лі амерыканцы даць каманду сваім гарматам: "Плі!" А пры Горбі "Рэйган зрынуў Бальшавіцкую імпэрыю бяз стрэлу". Ведаеш чаму? Таму што МЫ гатага РАЗВАЛУ СССР хацелі, а не Рэйган. Калі б МЫ САЎКІ не захацелі развалу Саюза Непарушнага і тым самым здабыванне нашых 15-ці незалежных ад СССР кватэр-рэспублік, то амерыканцы ізноў бы засц*лі, як у 1962-м пры Карыбскім крызісу і сёння мы б жылі пры КаПееСэС, якую, як стрыжынь ці храбет СССР, разваліў Горбі, а не Рэйган.
То бок мы саўкі самі сваімі рукамі памаглі Горбі дасягнуць яго палітычнай мэты - знішчыць КПСС. Бо яна замінала прагрэсу на тэрыторыі СССР. А пасля знішчэння КПСС (шостага артыкулу Канстытуцыі СССР), Саюз непарушны сам пасыпаўся.
Вось і ўся цана на нафту пры Рэйгане.
Пры Пу няхай паспрабуюць амерыканцы дакрануцца да Расіі. Засц*т. Будуць чакаць Ноага Горбі і Новых Рускіх, каб тыя захацілі разваліць РФ, як мы СССР. -
04.07.20251) Дык што разумеюць абстрактныя амерыканцы?
2) Чым зацікавіліся амерыканцы?
3) Што важна для амерыканцаў?
4) Якім радыкальным спосабам "вырашацца пытанні"?
5) Якія менавіта пытанні?
Вось і першакрыніцы. Хтосьці яшчэ не пераканаўся, што ў тумане словаў пустата без сэнсу?
Дарэчы ў ЗША традыцыйна слабаваты, непасьпяховы досьвед ("вопыт") працы з дыктатарскімі рэжымамі.
Венесуэла, Кампучыя, ВіетНам, Куба, Карэя, Расія, Беларусь ды іншыя чхаюць на ЗША там, дзе ім хочацца. Людаеды з Афрыкі і Лацінскай Амерыкі робяць тое ж самае.
Канкрэтна і выразна прагучала толькі адно і ўжо каторы раз : " інтарэсы рэжыму - гэта і ёсць нацыянальныя інтарэсы Беларусі ". -
04.07.2025Суть в том,что россия это экзистенцианальная угроза,а лукашенко не думает как то отплзать от нее или например укреплять национальное крыло. Россия империя,белорусь обычная страна. Что случается когда волк встречается с коровой?
Заметьте сейчас россия присоеденяет территории ,а не как при ельцине создает квазигосударства(приднестровье,абхазия,южная осетия). И она хочет сожрать беларусь и уже подгоняет юридическую базу(ссср неправильно распался).
Империи как хищники убивают травоядных.
Поэтому поддержка этого режима не может укрепить суверенитет. -
04.07.2025Indiana, лукашенко у власти потому что россия его поддерживает. Попробует отпалзти,останется один на один с белорусским народам и россия уже не сможет его спасти(как в 90ые от импичмента и в 2020). И внести раскол между путиным и лукашенко тоже самое,что внести раскол между Вильгельмам Кубэ и Гитлером.
-
04.07.2025У Пазняка праблемы з логікай. Якім чынам ўцягванне рэжыма Лукашэнкі ў міжнародныя кантакты падвысіць суб'ектнасць Беларусі? Беларусь не прымае ніводнага рашэння без узгаднення з Крамлем. Нават наперадні візіта Келага ў Беларусь да Лукашэнкі прыязджаў старшыня СК Расеі, каб высветліць падрабязнасці візіту Келага і праінструктаваць пуцінскага васала. У 2020 Лукашэнка цалкам страціў падтрымку беларускага грамадства і ён выдатна разумее, што трымаецца ва ўладзе толькі праз тэрор і рэсурсы Крамля. Але ён баіцца паўтарыць лёс кіраўнікоў г.з. ДНР, таму імкнецца даказаць карыснасць Пуціну менавіта ў статусе проксі. Ну і зразумела варта памятаць пра псіхапатычную прагну байструка-курашчупа да такой улады, калі ён мае неабмежаваную уладу над кожнай асобай. Вось і ўся суб'ектнасць. У якім месцы тут інтарэсы Беларусі - незразумела, хіба што папяровая незалежнасць.
-
05.07.2025Сымон, і я тожа так думаю, як гэта ўкраінцы не дадумаліся адарваць у свой час Аксёнава і захерчанку , а цяпер срамаусава і каго там яшчэ ад расеі
-
04.07.2025Пазьняк коллаборант с режимом много лет. Это очень несамостоятельный человек. Под Трампа. Под Лукашенко. Всех хвалит
-
04.07.2025"Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі"
даўно тут пра гэта пішу, нашы расейскамоўныя постмадэрністы не любяць Вольную Беларусь, мараць пра бізун Навальнага - Пушкіна і танную нафту , з балямі і французскімі булкамі -
05.07.2025«Я сказаў Аляксандру Рыгоравічу, што лозунг «Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь» дазваляе нам казаць пра ідэю, якая валодае масамі. Так, слова «моцная» азначае незалежная, суверэнная, абароненая. А «квітнеючая» азначае дабрабыт грамадзян Беларусі», — падзяліўся Вадзім Гігін на «Альфа Радыё».
вось што вайна зрабіла з нашымі элітамі, усё, не трэба нікому не якіх " хаўрусаў інтэграцыі" з імперый ! «моцная» азначае незалежная, суверэнная, абароненая. Гэта Гігін з праграмы БНФ скраў . )) Мне падаецца усё гэта !! i ДА НАШЫХ ОФІСНЫХ- постамадэністаў, ПАГЛЯДЗІЦЕ НА капіталізацыю ГАЗПРОМА да вайны (2014) і сёння, усё як Пры Р. Рэйгане , Трамп ведаюць справу ! -
05.07.2025Гігін : «моцная» азначае незалежная, суверэнная, абароненая, прычым тут постмадэрністы??? Ты б яшчэ сказаў яблычнікі ці эма))
-
05.07.2025М, ты спрабаваў ўвесці ў гугл постмадэрнізм ? ps пушкіна -путіна плян па ізаляцыі і акупацыі Беларусі праваліўся! Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай імперыі
-
05.07.2025Зянон Пазьняк: "вельмі істотна ў любой сітуацыі неяк адрываць гэты рэжым ад Расіі".
Цалкам згодзен. -
05.07.2025Цытата, і як ен яго адарваў? Тым што падтрымаў рэжым?
-
05.07.2025Гыгыгы, вось ён i аблупiўся.
-
05.07.2025Зянон Пазьняк: "для Украіны вельмі важна, каб быў надзейны сусед паўночны. Важна, каб там была дэмакратыя, але важна і нейкім чынам адарваць гэтага суседа ад Расіі. Вельмі важна, каб ён быў нейтралізаваны, каб адтуль зноў не пачаліся нейкія ўзброеныя наступы. Гэта стратэгічна для Украіны".
Цалкам згодзен.
І для краін Балтыі таксама важна, каб не было расейскіх войскаў у Беларусі. І для Польшчы. -
05.07.2025Абрыдлі вы ўсё са сваім Зянонам. З яго як з казла малака. Вы яшчэ ад смагі не памерлі?
-
05.07.2025Сколько не читаю его интервью, везде знатно подлизывает ж.пу Трампа
-
05.07.2025Я, и облаивает Европу - типа они леваки. так дул бы со своими сторонниками из ненавистной левой Европы в штаты на велфер! а то как то очень по- руски у него выходит - сидеть в Европе, вовсю поливая ее грязью.
-
05.07.2025Когда же этот совковый чекист убивший свободную Беларусь в самом начале уже уйдет на постоянный покой уже бредить начал
-
05.07.2025Старикам здесь не место , сапраўды. Зьліў 1997 і зьбег. Баязьлівец. Калабарант. Дарма што беларускамоўны і рускіх ненавідзіць.
-
05.07.2025Лапідарна, хлусьня што ненавідзіць рускіх. калі спатрэбілася абараняць дысертацыю як міленькі паехаў у Ленінград і вылізаць там не адну рускую ж... прадажны
-
05.07.2025Лапідарна, а вы рускі?
-
05.07.2025Украина на много важнее за Беларусь в Европе. Кто будет доминировать в Украине, тот будет доминировать в Европе. Беларусь по умолчанию вассал и сателлит России. Местные не готовы с оружием в руках бороться за свободу и независимость, за европейское будущее. Ждут халявы и только. Эмигранты ждут грантов, донатов, а местные ништяков от России. Вот такая типа белорусская нация
-
05.07.2025Не согласен , вы апісалі акурат украінскую нацыю ў 2010 г. калі рускім дазволілі быць у Крыме, янык увёў рускіх агентаў ува ўрад і пасадзілі Юлю. А ў 2013 г. усё сталася наадварот.
-
05.07.2025Супярэчлівыя выказванні, некаторыя слушныя, а некаторыя абсурдныя.
-
05.07.2025Альтэрнатыва для Германіі падлізвае Пуціну.
Пазьняк і яго падбрэхвачы Лукашэнке.
Калабарацыя яна і ў замежжы калабарацыя, як яе ні выстаўляй.
І што з таго што ен незалежнасьць здабыў? Не адзін ен. 30 год прайшло. Гэта апраўдвае калабарацыю з акупацыйным рэжымам?
Агідна чытаць яго калабарацыйныя памкненьні. -
05.07.2025Ого, продолжаем слать поздравления с днюхами !
-
05.07.2025У деда огромный отрицательный рейтинг в Беларуси и в эмиграции. Но ему похоже наплевать. Значит к власти он и его секта никогда не придут. Значит это не про политику. Тут нечто другое. Политик борется за голоса избирателей, за симпатии и поддержку народа. А этот за что борется? За симпатии Трампа?
-
05.07.2025У деда, дзед нарцыс-адзіночка з парачкай адэптаў.
Нам непашчасьціла ў 90х не толькі з Лукашэнкам але і Пазьняком.
Пазьняк як лідэр нуль. -
05.07.2025"Американцы хорошо знают, кто такой Лукашенко".
Только зачем им это надо.
Лучше бы им знать, кто такой Путин. Поводов знать, кто такой Путин, у них много больше, чем знать такую мелочевку, как Лукашенко. -
05.07.2025Брава, Зянон Станіслававіч! Панопцікум троляў лукашысцкіх - на сметнік
Інтарэсы Беларусі менавіта супадаюць зараз з інтарэсамі дыктатара ў неабходнасці вызваліць палітвязняў: для нас - гэта абавязак перад героямі, для яго - гэта магчымасць зняць галаўны боль у стасунках з Захадам. Гэта і апошняму ёлупню зразумела.
Дзякуй Зянону Пазняку!