Раніцай 4 ліпеня ратавальнікі атрымалі нестандартнае паведамленне. У вёсцы Андронавічы пад Віцебскам у металічным плоце захрас сабака.

З дапамогай спецыяльнага інструменту работнікі МНС вызвалілі жывёлу. Пасля чаго сабака адразу ж уцёк да гаспадыні.
Каментары