Здарэнні

У Мсціславе жанчына вырашыла, што мужчына ёй здраджвае, і падпаліла дом суперніцы. А потым кінулася яе ратаваць

Любоўны трохкутнік перарос у крымінальную справу.

Фота: канал сілавікоў

Жыхар Мсціслава стаў часта заходзіць да знаёмай — на вечарыны з алкаголем. У мужчыны была вельмі раўнівая нявеста, але гэта яго не спыняла. Ён працягваў прападаць у гасцях у знаёмай.

Аднойчы жанчыне ўсё гэта надакучыла. Яна выпіла і вырашыла прасачыць за каханым. Убачыўшы, што ён зноў пайшоў да іншай, яна вырашыла правучыць суперніцу. Узброіўшыся ўсім неабходным, жанчына ноччу падпаліла дом меркаванай разлучніцы.

Але пасля раўнівіца раптам зразумела, што нарабіла. Яна ўварвалася ў палаючы дом і разбудзіла гаспадыню крыкам «Пажар!».

У выніку ніхто не пацярпеў. Але на падпальвальшчыцу завялі крымінальную справу — ёй пагражае калонія.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць