У паводцы ў Тэхасе, што накрыла дзіцячы летнік, загінулі найменей 51 чалавек, 27 дзяўчынак прапалі без вестак
У Тэхасе працягваюцца пошукава-выратавальныя працы пасля разбуральнай імгненнай паводкі, якая забрала жыцці прынамсі 51 чалавека, у тым ліку 15 дзяцей. Асабліва моцна пацярпеў хрысціянскі летні лагер для дзяўчынак, дзе 27 дзяўчынак лічацца зніклымі без вестак.

Паводка былі выкліканы моцнымі дажджамі. Усяго за 45 хвілін узровень вады ў рацэ Гвадэлупа падняўся на 8 метраў, змываючы дамы, транспартныя сродкі.
Улады ўсё яшчэ не паведамілі, колькі людзей знікла. Па апошніх звестках, паводка забрала найменей 51 жыццё, піша АР.
Сярод загінулых — некалькі дзяўчынак з лагера Camp Mystic, у тым ліку 8-гадовая Рэнэ Смаістрала, 8-гадовая Сара Марш і 9-гадовая Джэні Хант. Таксама загінуў шматгадовы дырэктар лагера Дзік Істлэнд, які памёр па дарозе ў шпіталь. 27 дзяўчынак дагэтуль лічацца зніклымі без вестак.
Пошукавікі выкарыстоўваюць верталёты, лодкі і дроны для пошуку ахвяр і выратавання людзей, якія засталіся на дрэвах і ў лагерах, адрэзаных змытымі дарогамі.
Губернатар абвясціў нядзелю днём малітвы за штат.
Каментары