Свет11

Былому намесніку начальніка расійскага Генштаба далі 17 гадоў зняволення

У Расіі былога намесніка начальніка Генштаба Узброеных сіл генерал-палкоўніка Халіла Арсланава асудзілі на 17 гадоў пазбаўлення волі за хабарніцтва і буйное махлярства. Яго пакаралі калоніяй строгага рэжыму, аштрафавалі на 24 мільёны расійскіх рублёў (каля 305 тысяч даляраў. у два разы больш, чым сума хабару), а таксама пазбавілі звання, ордэнаў Жукава і «За заслугі перад Айчынай», паведамляе «Коммерсантъ».

Халіл Арсланаў. Фота: Коммерсантъ

Суд прызнаў Арсланава вінаватым у махлярстве і атрыманні хабараў у асабліва буйным памеры. У тым жа крымінальным расследаванні фігуравалі яшчэ два чалавекі — палкоўнік Павел Кутахаў і вайсковы пенсіянер Ігар Якаўлеў, якія атрымалі адпаведна 7 і 6 гадоў зняволення.

Арсланава абвінавацілі яшчэ ў 2019 годзе. Паводле следства, ён з саўдзельнікамі праз кампанію «Ваентэлекам» з 2013 года прысвойваў дзяржаўныя грошы, завышаючы цэны на кантракты для Мінабароны. Сума нанесенай шкоды склала каля 1,6 мільярда рублёў (каля 20,3 мільёна даляраў). Таксама яго абвінавачваюць у вымаганні 12 мільёнаў рублёў (каля 150 тысяч даляраў) у былога кіраўніка Яраслаўскага радыёзавода.

Сам Арсланаў сваёй віны не прызнаў. Некаторыя іншыя фігуранты справы, у тым ліку яго падначалены генерал-маёр Аляксандр Аглоблін, пайшлі на супрацоўніцтва са следствам і далі паказанні супраць яго.

У дачыненні да Халіла Арсланава працягваюць расследаваць яшчэ адну справу, звязаную з закупкай вайсковых радыёстанцый. Некаторыя каментатары адзначылі, што прысуд мог бы быць і больш жорсткім, зважаючы на маштаб махінацый.

Каментары1

  • айяяй
    08.07.2025
    Які махляр і падманшчык.
    Так падвеў свайго начальніка - крыштальна сумленнага і адданага радзіме ўсёю душою Герасімава.
    Гэта ж трэба было так майстэрскі акторстваваць, каб гэты святы чалавек анічога не западозрыў.

Цяпер чытаюць

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго3

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго

Усе навіны →
Усе навіны

Насельніцтва Еўрасаюза перасягнула 450 мільёнаў чалавек. Але рост не паўсюль6

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа14

У Мінску закрылася сетка бюджэтнага фастфуду1

Пры паездцы з Беларусі ў Польшчу на мяжы чакаць толькі 6 гадзін, а назад — суткі2

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза21

У сацсетках завірусіўся ролік з канём, які чакае аўтобуса на Магілёў ВІДЭА1

Белавешкін: «Аземпік» проста інструмент, а не нейкі цуд, які ўсім універсальна падыходзіць4

Найбольш за чэрвень падаражэлі буракі, а патаннела авакада

«Натуральная спакуса — увапхнуць у сябе ўсё, пра што ў няволі заставалася толькі мроіць». Былы палітвязень Карней расказаў пра турэмны рацыён і як ад яго адыходзіць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго3

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць