Кіно11

Доля Netflix у рэйтынгу найпапулярнейшых серыялаў знізілася з больш за 80 % у 2021 годзе да 50 %

Netflix трымае лідарства сярод стрымінгавых сэрвісаў, у першай палове 2025 года найпапулярнейшым арыгінальным серыялам стаў «Гульня ў кальмара» (Squid Game). Тым не менш агульная частка кампаніі ў топе праглядаў зніжаецца — з больш за 80 % у 2021 годзе да менш чым 50 % зараз, піша Bloomberg.

У ліпені Netflix павінен прэзентаваць другі сезон «Уэнсдэй»

Па даных Nielsen, у дзясятку найпапулярнейшых шоу таксама ўвайшлі праекты Amazon і Apple.

Такія серыялы як «Рычэр», «Джэк Райян», «Хлопцы» і «Валадар пярсцёнкаў: Пярсцёнкі ўлады» замацавалі за Amazon рэпутацыю платформы для аматараў баевікоў і фэнтэзі. HBO таксама меў хіты «Апошнія з нас», «Белы лотас» і «Бальніца Піт», але Nielsen улічылі іх як «набытыя», а не арыгінальныя.

Тым часам папулярнасць набіраюць бясплатныя сэрвісы з рэкламай. YouTube, Roku Channel і Tubi павялічваюць сваю долю праглядаў, у той час як у Netflix і Disney+ яна застаецца стабільнай. YouTube цяпер займае 12,5 % усіх праглядаў тэлебачання ў ЗША — больш, чым Disney+, HBO Max, Peacock і Paramount+ разам.

Peacock і Disney+ не маюць ніводнага шоу ў топе Nielsen, а Hulu, як і раней, застаецца асноўнай платформай для прагляду паўтораў, у прыватнасці «Анатоміі Грэй».

У дзіцячым сегменце найпапулярнейшым шоу застаецца «Блуі», аднак канкурэнцыю складае «Міс Рэйчэл», якая стартанула на YouTube, а цяпер з'явілася і на Netflix.

Каментары1

  • Snowflake
    14.07.2025
    Трэба больш піхаць woke, у тым ліку blackwashing, прапаганду lgbtqwerty ітд., а пазней здзіўляцца, што людзям гэта абрыдла. Прыклад з ультраwoke Disney's Snow White самы выдатны за апошні час.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць