Свет

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

Прадстаўнікі краін Еўрапейскага Саюза наблізіліся да фінальнага ўзгаднення 18-га пакета санкцый супраць Расіі, у тым ліку меры па зніжэнні цэнавага абмежавання на расійскую нафту. Новы парог складзе каля $47 за барэль, што на 15 % ніжэй сярэдняй рынкавай цаны. Пра гэта Reuters паведамілі чацвёра еўрадыпламатаў, якія ўдзельнічалі ў перамовах 13 ліпеня.

Фота: Patrick Pleul/picture alliance via Getty Images

Усе складнікі новага пакета санкцый ужо ўзгоднены, хоць адна з краін-членаў ЕС усё яшчэ мае тэхнічную заўвагу адносна новага абмежавання. Крыніцы мяркуюць, што поўнае пагадненне будзе дасягнута 14 ліпеня перад сустрэчай міністраў замежных спраў у Бруселі, на якой меры могуць быць афіцыйна зацверджаныя.

У межах новага механізму ЕС пагадніўся на «дынамічнае цэнаўтварэнне»: цэнавы парог будзе вызначацца як 15 % ніжэй за сярэднюю сусветную цану на сырую нафту за тры папярэднія месяцы.

Паводле аднаго з дыпламатаў, пачатковы парог устанаўліваецца на ўзроўні $47 за барэль.

Цэнавае абмежаванне будзе пераглядацца раз на паўгода, а не кожныя тры месяцы, як прапаноўвалася раней.

Славакія, якая затрымлівала прыняцце папярэдняга варыянта санкцый, чакае дадатковых запэўненняў з боку Еўракамісіі наконт сваіх клопатаў, звязаных з паступовым спыненнем паставак расійскага газу. Аднак яна пагадзілася на новыя меры.

У пакеце таксама прадугледжваюцца:

  • забарона на здзелкі з газаправодамі Nord Stream;

  • абмежаванні для фінансавых структур, што дапамагаюць абыходзіць санкцыі;

  • уключэнне ў санкцыйны спіс аднаго расійскага нафтаперапрацоўчага завода ў Індыі, двух банкаў з Кітая і інш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну4

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з баранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну4

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць