Грамадства2525

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза

Але для таго, каб за ўласныя грошы правесці свята, жанчыне прыйшлося два гады змагацца з беларускай бюракратыяй.

Свята вёскі. Справа Лілія Клімава, якая дапамагала яго арганізаваць. Скрыншоты з тыктоку «Глускіх навін»

Бізнэсвумэн Святлана Зерэ распавяла ў сваім інстаграме пра кранальнае свята ў вёсцы Карніца Глускага раёна. Арганізавала мерапрыемства для аднавяскоўцаў яе цётка Лілія Клімава.

— Нягледзячы на тое, што на раёне не надта шмат варушняку, цётка вырашыла зрабіць свята ў роднай вёсцы, цалкам за свой кошт! Цалкам аплаціла і суправаджэнне міліцыі, і доктара, і гастрольнае. Скінуліся сёстрамі, каб сабраць усіх жыхароў і сваякоў паміраючай вёскі і ажывіць яе. Брава!

Святлана дадала, што на свяце бачыла машыны з нумарамі розных куткоў Беларусі — і нават з Еўрасаюза.

Атрымалася ўсё сапраўды душэўна. Асвятляла падзею раёнка. На відэа ў тыктоку «Глускіх навін» бачна, як людзі рады сустрэчы пакаленняў: дзеці танчаць, самыя ўзроставыя жыхары глядзяць канцэрт. Спявалі нават песню, прысвечаную менавіта гэтай вёсцы.

А шчаслівых абдымкаў была неймаверная колькасць.

@radzima2 Встреча земляков в деревне Карница Глусского района. #Карница #местные_инициативы #глусскиеновости #белорусскийтикток #МаяБеларусь ♬ оригинальный звук - Глусские новости

Але ж, як высветлілася, за тое, каб зрабіць свята, жанчыне прыйшлося змагацца ажно два гады.

— Шкада, што такія ініцыятывы — выключна асабістая гісторыя, — бедавала ў сторыс Зерэ. — Цётка два гады спрабавала зрабіць гэтае свята магчымым, атрымлівала адмовы, але не здалася. На такіх людзях свет трымаецца!

Каментары25

  • Вяскоу́цы
    13.07.2025
    За гады праклятага лукашызму цэлыя вёскі вымерлі, нават ужо на картах няма
  • Алег
    13.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Афігець!
    13.07.2025
    У брацкай Украіне кожны дзень гінуць нявінныя дзеткі, а яны святкуюць, фэстуюць, пякуць катлеты, бягуць на 273 заводы дапамагаць забіваць украінцаў.
    Потым лезуць да ўкраінцаў з "братэрскімі абдымкамі", маўляў гэта не мы, гэта лукашысты.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Лігу чэмпіёнаў другі год запар выйграў ПСЖ4

Украінца, які хацеў патаемна перабрацца ў Румынію, на мяжы затрымала сапраўдная мядзведзіца5

«Ён нават у Жодзінскай турме вешаў Пагоню». Эдуард Пальчыс просіць падтрымаць Кірыла Казея

Заўтра на кніжным кірмашы ў Варшаве будуць сустрэчы з Фядутам і Бабарыкам

У кітайскай пустыні разгледзелі з космасу дзясяткі новых ядзерных аб'ектаў4

Ці праўда, што за кветнікі каля пад'езда цяпер будуць штрафаваць?5

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць