Эканоміка

МАРГ праверыў буйныя рынкі і знайшоў шмат парушэнняў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло праверкі на асноўных рынках краіны і выявіла шэраг парушэнняў. У выніку было выдадзена больш за 300 рэкамендацый тым прадпрымальнікам, чыя дзейнасць не была афіцыйна зарэгістраваная ў Гандлёвым рэестры.

Парушэнні зафіксавалі на мінскіх рынках «Камароўка», «Тутэйшы», «Чыжоўскі», «Малінаўка», а таксама на рынку «Новы Лебядзіны» каля сталіцы.

Акрамя таго, парушэнні былі выяўлены на «Брэсцкім рынку», «Смаленскім рынку» ў Віцебску, «Гомельскім цэнтральным рынку», «Цэнтральным рынку» ў Гродне і на «Цэнтральным рынку Магілёва».

Інфармацыя пра недахопы была перададзена ў аблвыканкамы, каб тыя прынялі неабходныя меры.

Сярод іншых парушэнняў, адзначаных МАРГ:

  • на рынку «Тутэйшы» зноў выявілі продаж пратэрмінаванага сыру;
  • на «Брэсцкім рынку» асобныя індывідуальныя прадпрымальнікі прадавалі гародніну па завышаных коштах;
  • на «Новым Лебядзіным» некаторыя прадпрымальнікі і дзве фірмы хавалі частку выручкі і пазбягалі выплаты падаткаў — гэтыя матэрыялы ўжо перададзеныя ў Міністэрства па падатках і зборах.

МАРГ таксама паведаміў, што рыхтуецца новы прававы акт, які ўзмоцніць адказнасць адміністрацый рынкаў і прадаўцоў за парушэнні. Мэтай яго заяўляецца «навядзенне парадку» на рынках краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць