Грамадства44

У беларускіх тэлеграм-каналах з’явіліся аб’явы пра вербаванне кантрактнікаў для Мінабароны РФ

У беларускіх тэлеграм-каналах спрабуюць знайсці добраахвотнікаў для падпісання кантракта з Мінабароны РФ. У прыватнасці, аб’явы з аднолькавым тэкстам з’явіліся ў тэлеграм-каналах «Работа ў Брэсце» і «Работа ў Пінску». У патрабаваннях да кандыдатаў указана «добрае здароўе», звярнуў увагу reform.news.

Ілюстратыўны здымак. Фоат: mod_russia / Telegram

«Тэрмінова! Добраахвотнікі на кантракт для МА РФ! Найвышэйшыя выплаты! Поўнае забеспячэнне, харчаванне, пражыванне, прэміі, простае афармленне! Праезд бясплатна з любога горада!» — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля падпісання кантракта з Мінабароны РФ прапануюць 400 000 расійскіх рублёў (каля 5 тысяч даляраў), плюс 2 400 000 расійскіх рублёў (каля 31 тысячы даляраў). Усяго — 2 800 000 рублёў. Далей абяцаюць заработную плату ад 210 000—320 000 рублёў у месяц (да 4 тысяч даляраў) і вышэй «у залежнасці ад рэгіёна службы і задач, якія выконваюцца», а за год кантракта — 5 320 000 рублёў (каля 70 тысяч даляраў).

Пазней аб’явы на абодвух рэсурсах былі выдалены.

Каментары4

  • Шлома
    13.07.2025
    Любопытно, а в Украине что с финансами для военных в армии?
  • Фарба
    13.07.2025
    Мх, Ну вот что вы такое говорите! Словно язык белорусский как магический круг? Из Северной Кореи уже отправляли воевать на стороне России. И то, что у них язык свой никак не помешало их отправить на бойню. Включите мышление. Дело не в языке. Дело в ситуации в стране. Станет страна полноправной, появится желание спокойно изучать язык и говорить на нем.
  • Мх
    13.07.2025
    Фарба , Расейская мова раздае расейскія пашпарты, сее расейскую свядомасць. А чаму напрыклад палякі (ва ўсякім разе масава) не ваююць за Расею? У іх жа таксама свая мова. Вы адзін прыклад з Паўночнай Карэей (з якой ў Расеі супрацоўніцтва яшчэ з савецкіх часоў) хочаце паказаць як агульны прыклад.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць