У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе
Некалькі дзяржаўных святаў прыпадае на суботу і нядзелю, або на сярэдзіну тыдня, таму пераносаў не будзе.

Вялікія выходныя чакаюць беларусаў у пачатку года
Вялікія выходныя будуць у пачатку года. 1 і 2 студзеня прыпадаюць на чацвер і пятніцу.
Праваслаўнае Раство ў 2026 годзе будзе ў сераду, таму гэта будзе адзіны выходны пасярод тыдня.
8 сакавіка ў 2026 годзе будзе ў нядзелю.
Праваслаўная Радуніца —21 красавіка, таму, імаверна, панядзелак 20 красавіка будзе выходным.
1 мая — субота, 9 мая — нядзеля, таму без пераносаў.
3 ліпеня — пятніца, таму тут будзе тры выходныя: 3 — 5 ліпеня.
7 лістапада — субота, 25 снежня — пятніца, і тут будзе тры выходныя.
Урад Беларусі пакуль пра пераносы ў 2026 годзе не паведамляў.
Каментары