Свет44

Расійскі міністр, зняты з пасады сёння, застрэліўся яшчэ ў суботу?

Цела былога міністра траспарту Расіі і экс-губернатара Курскай вобласці Рамана Старавойта было знойдзена ў суботу 5 ліпеня, паведаміла крыніца выдання РБК у сілавых структурах. Раней паведамлялася, што чыноўнік застрэліўся пасля таго, як 7 ліпеня з'явілася паведамленне пра яго адстаўку.

Раман Старавойт

Па словах гэтай крыніцы, па справе гібелі Старавойта будуць прызначаныя экспертызы — балістычная і медыцынская, якія дапамогуць высветліць прычыну гібелі. Адна з асноўных версіі здарэння — самагубства.

«На месцы здарэння былі канфіскаваныя сляды, якія могуць мець значэнне па справе», — адзначыў суразмоўца.

Пра тое, што Раман Старавойт памёр у ноч з суботы на нядзелю, паведамляе і выданне Forbes. Калі інфармацыя гэтага выдання дакладная, то чыноўнік быў ужо мёртвы на той момант, калі днём у нядзелю Мінтранс паведаміў, што Старавойт нібыта правёў аператыўную нараду ў сувязі з уцечкай аміяку на танкеры Eco Wizard у порце Усць-Луга.

«У сітуацыйна-інфармацыйным цэнтры Мінтранса прайшла аператыўная нарада па гэтым інцыдэнце пад старшынствам міністра транспарту Рамана Старавойта», — гаварылася ў паведамленні ведамства.

Ускосна пацвердзіў версію, што Раман Старавойт застрэліўся яшчэ да афіцыйнага звальнення з пасады, кіраўнік камітэта Дзярждумы па абароне Андрэй Картаполаў, які сказаў выданню RTVI, што гэта адбылося «даволі даўно». 

Цікава, што, каментуючы сёння на брыфінгу адстаўку Рамана Старавойта, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ён пакінуў пасаду міністра транспарту не з прычыны страты даверу. Маўляў, у падобных выпадках у прэзідэнцкім указе адкрыта пазначаецца такая фармулёўка, а ў дакуменце аб адстаўцы такога не было.

Каментары4

  • Укен
    07.07.2025
    А путину слабо.1
  • даведка
    07.07.2025
    Мёртвый труп министра транспорта РФ попросил в отставку по состоянию здоровья.
  • MNIE PADABAJECA HETA
    07.07.2025
    1917 N2, MNIE PADABAJECA HETA! ))

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць