Усяго патроху33

«Злавіла паніку проста ад відэа». У тыктоку завірусіўся ролік пра «бяздоннае» крэйдавае возера

Відэа, дзе паказана, што адбываецца пад вадой у крэйдавым кар’еры ў пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна, стала вельмі папулярным у тыктоку — яно набрала ўжо 2,5 мільёны праглядаў і сотні каментароў. Аўтарка роліка напісала пра «рэзкія абрывы і велізарную глыбіню», якія яна ўбачыла пад вадой, піша Telegraf.news.

Ролік выклікаў актыўнае абмеркаванне — людзі пачалі дзяліцца сваімі страхамі і вопытам. Некаторыя пісалі, што ў крэйдавых кар’ерах лёгка патануць, бо глеба там нестабільная і можна праваліцца нават каля берага. Адна з каментатарак нават прызналася, што «злавіла паніку проста ад відэа», бо баіцца глыбіні.

@vikaa_vika1 Меловой карьер в Беларуси. Другие видео с этого карьера есть в закрепе #меловойкарьер#съемкаподводой#подводой ♬ comfort chain (Ambient) - Inan & pandora.

Іншыя расказвалі свае гісторыі: нехта ўтапіўся ў глеі, нехта праваліўся каля берага ледзь не да калена. Шмат хто пісаў, што на першы погляд дно здаецца бяспечным, але насамрэч яно вельмі падступнае.

Аднак былі і іншыя меркаванні — некаторыя лічылі, што галоўнае не глыбіня, а ўменне плаваць і быць цвярозым. Маўляў, калі не панікаваць і добра трымацца на вадзе, то няма розніцы, дзе ты плаваеш — у возеры, рацэ ці нават у акіяне.

Каментары3

  • Немец
    06.07.2025
    Іньшае крэйдавае возера ў Нямеччыне - 80 метраў глыбіня. Чаму ў Беларусі мусіцьбыць іначай?
  • Андрусь
    07.07.2025
    Год таму амаль не ўтапіўся ў такім... Капец... Там прыгожа, але вельмі глыбока. Калі каму што якое,... То самі ведаеце...
  • Жвір
    07.07.2025
    Андрусь , а што такое "глыбока", і ці мае значэньне глыбіня, калі ўмееш плаваць ? А йнакш і на 2 метрах утапіцца можна, дык ці вельмі гэта глыбока, адпаведна вашай шкалы характарыстыкі глыбінь ?

Цяпер чытаюць

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны7

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія войскі прарваліся да самага Гуляйполя. Адно з падраздзяленняў адступіла без загаду25

У М’янме перад прыездам Лукашэнкі вызвалілі больш за 3 тысячы палітвязняў9

У Латвіі задумалі разабраць чыгунку, што вядзе у Расію19

«Поўны фарш, а цана як у пустой Tesla». Чым (не) задаволеныя ўладальнікі кітайскіх электрамабіляў13

Пярцоў прапанаваў увесці даплаты да заробкаў для прапагандыстаў, якія трапілі пад санкцыі5

Па «справе Гаюна» вынеслі жорсткі прысуд жыхару Ельска

Былога следчага з Нясвіжа асудзілі за палітыку

У рэйтынгу самых населеных гарадоў свету памяняўся лідар

У Кыргызстане перад візітам Пуціна пасольства Украіны са сцягам схавалі за LED-экранам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны7

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць