Свет55

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі

Дагэтуль засакрэцілі частку звестак аб расійскай эканоміцы і абароннай сферы.

Расійскія мабілізаваныя. Фота: АР

У новым зборніку Расстата, апублікаваным 2 ліпеня, цалкам адсутнічае раздзел «Дэмаграфія». Фактычна, расійскія ўлады схавалі ўсё, акрамя двух паказчыкаў, піша «Агентство».

У раздзеле «Дэмаграфія», які перастаў публікавацца, утрымліваліся наступныя даныя:

  • ​​колькасць пастаяннага насельніцтва Расіі,
  • міграцыйны прырост,
  • колькасць народжаных,
  • ​​колькасць памерлых,
  • ​​колькасць мігрантаў, якія перасяляюцца ў межах Расіі,
  • ​​колькасць прыбылых у Расію і адкуль яны прыбылі,
  • ​​размеркаванне бежанцаў, ​​вымушаных перасяленцаў і асоб, якія атрымалі часовы прытулак, па краінах ранейшага пражывання.

Акрамя самога раздзела, раней у зборніку былі і іншыя даныя, якія дазваляюць зразумець дэмаграфічную сітуацыю. Частка інфармацыі змяшчалася ў табліцах па натуральным руху насельніцтва — сукупнасці даных па нараджэннях і смерцях, шлюбах і разводах. Аднак гэтыя звесткі прыбралі яшчэ раней.

Цяпер экспертам даступныя толькі два паказчыкі — сумарны каэфіцыент нараджальнасці па рэгіёнах і сумарны каэфіцыент трэціх і наступных дзяцей.

У траўні Расстат схаваў дэмаграфічныя даныя па рэгіёнах. Сацыёлаг Аляксей Ракша ў сваім тэлеграм-канале тады пісаў, што гэта «яскравая прыкмета правалу» дэмаграфічнай палітыкі. «Фактычна ў Расіі пачынаючы з сакавіка-2025 амаль адсутнічае публічная дэмаграфічная статыстыка», — пісаў ён.

Засакрэчваюцца і звесткі аб расійскай эканоміцы і абароннай сферы.

Каментары5

  • Штольц
    05.07.2025
    Наверное, там все прекрасно.
  • да гадалкі не хадзі
    05.07.2025
    Калі засакрэчаныя дэмаграфія, эканоміка, вайна - значыць, выміраюць, бяднеюць, прайграюць.
  • Вышэй за бога
    05.07.2025
    Рабскія выміраты?

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць