Грамадства5151

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай

Пакуль у краіне зверху прыдумалі Год беларускай жанчыны, беларускі рашылі расказаць, што іх насамрэч хвалюе. У эфір вярнулася шоу «Жанчыны цяжкіх паводзінаў». Кацярына Раецкая, Марына Ментусава і Настасся Карасёва зноў сабраліся разам, каб абмеркаваць розныя праблемы: ад агрэсіўных мужчынскіх каментарыяў у інтэрнэце да дэпрэсіі і гвалту. І што рабіць з мужчынамі, якія не плацяць аліменты.

Скрын з шоу «Жанчыны цяжкіх паводзін». Злева направа: Марына Ментусава, Настасся Карасёва і Кацярына Раецкая

Фармат новага сезона жаночага шоу просты: вядоўцы чытаюць ананімныя пытанні ад беларусак і адказваюць на іх. 

Што насамрэч патрэбна беларускам у Год беларускай жанчыны

Пачынаюць з абвешчанага Лукашэнкам Года беларускай жанчыны.

Вядоўцы задаюцца простым пытаннем: што канкрэтна зрабілі ўлады для жанчын? Звольнілі адзіную жанчыну-міністарку, забаранілі аборты ў прыватных клініках, пакінулі за кратамі сотні палітзняволеных жанчын.

«Спачатку ты забіваеш болт на свой электарат, а жанчын — больш за палову насельніцтва. А потым пачынаеш разумець, што не проста так былі жаночыя маршы. Гэтыя заляцанні праз шэсць гадоў — гэта даволі забаўна. Але гэта лепш, чым Год рускай мовы, напрыклад», — кажа Кацярына Раецкая.

Размова хутка сыходзіць з узроўню лозунгаў на ўзровень базавых патрэбаў — закон пра хатні гвалт, вызваленне жанчын-палітвязняў.

«Хаця б каб дзяржава сказала: «Мы супраць гвалту». А не калі яны на ўсіх узроўнях за гвалт», — фармулюе Марына Ментусава.

Вядоўцы закранулі таксама тэму аліментаў і хто плаціць, калі мужчына знік з жыцця дзіцяці. У такой сітуацыі, разважаюць, мог бы дапамагчы аліментны фонд: дзяржава пакрывае выдаткі на дзіця, а ўжо потым сама выбівае грошы з даўжніка.

«Як дзяржава бегае за экстрэмістамі, адчайна і люта. Але яна магла б пераключыць свой фокус», — заўважае Кацярына Раецкая. 

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная»

Гарачымі тэмамі для абмеркавання сталі адкрыццё піўной «толькі для жанчын» і ўвядзенне фітнэс-абанементаў з улікам менструальнага цыкла. У сацсетках гэтыя ініцыятывы выклікалі шквал агрэсіўных каментароў з боку мужчын.

На думку вядоўцаў, гэта прыклад таго, як у беларускім грамадстве ўспрымаюцца жаночыя межы, жаночае цела і само права жанчыны на асобную прастору, дзе можна пачуваць сябе бяспечна. 

«Некаторыя мужчыны пачалі пісаць пра тое, што яны будуць спецыяльна прыходзіць да гэтай піўной і спрабаваць туды ці ўвайсці, ці падпільноўваць дзяўчат, якія адтуль будуць выходзіць, — кажа Марына Ментусава і дадае:

— Адна піўная толькі для жанчын, адна-адзіная. І мы не забіраем памяшканне ў мужчынскай піўной, ніхто вас не дыскрымінуе. Адваліце!»

Што да абанемента ў залу, то жанчыны хочуць, каб іх фізіялогію ўлічвалі.

«Паглядзіце ролікі пра мужчын, якія нібыта адчуваюць менструальны боль. Ім на пузіка клеяць дэтэктары, і яны нічога не могуць зрабіць, па доме ходзяць і стогнуць: «Я не магу нават руку падняць». А мы пры гэтым рэжымы звяргаем. Ну, ці амаль звяргаем. Робім усё тое ж самае, сцякаючы крывёй», — каментуе Марына Ментусава.

«Мужчынам стала нармальна параўноўваць жанчын з калекамі ці жывёламі праз коску, і ўсё таму, што ім не дазволілі падоўжыць абанемент на тыя ж пяць дзён», — кажа Раецкая.

Інвентарызацыя падтрымкі

Частка выпуску была прысвечана псіхалагічнаму стану.

Настасся Карасёва адкрыта распавяла пра свой досвед цяжкай дэпрэсіі, якую не вытрымалі нават яе тагачасныя адносіны. «Ну а ты доўга яшчэ будзеш у такім стане?» — такая рэакцыя, з якой даводзіцца сутыкацца з боку, здавалася б, блізкага чалавека.

«Мне здаецца, што я сама сабе больш за ўсіх дапамагла. Бо ніхто акрамя нас не дапаможа сабе лепш, чым мы самі», — заўважае Карасёва.

Разам з гэтым яна кажа і пра важнасць правільна падабраных антыдэпрэсантаў, і пра калег, якія ўвайшлі ў яе стан і разгрузілі яе на працы.

Ментусава ў адказ прапануе не абстрактную «любоў да сябе», а вельмі канкрэтны падыход — «інвентарызацыю падтрымкі»: сесці і выпісаць, хто і ў чым сапраўды можа быць табе апорай. Хто можа проста выслухаць, хто дапаможа па працы, хто дасць «пінок», а хто дазволіць табе быць слабай. 

«Часам нам не трэба, каб нас штурхалі. Часам трэба, каб нам дазволілі пабыць «анучай» і прынялі нас у гэтым стане», — кажа Марына Ментусава.

Што далей

Галоўная місія абноўленага шоу — падсвятляць экспертныя жаночыя галасы. У планах вядоўцаў запрасіць да размовы не толькі палітычных лідарак, як Святлана Ціханоўская ці Марыя Калеснікава, але і экспертак з розных сфер. Гэта і Ганна Самарская (Women in Tech), і пісьменніца Ева Вежнавец, і спартсменка Аляксандра Герасіменя, і спявачка Ганна Шаркунова. 

Каментары51

  • Filipp
    19.04.2026
    "Гарачымі тэмамі для абмеркавання сталі адкрыццё піўной «толькі для жанчын» "©
    Ўяўляю, які бы пікішавалі жанчыны, калі б адкрылі нейкае заведзенне, выключна для мужчын)
  • 1
    19.04.2026
    Мяне трыгераць не ідэі роўнасці шанцаў для ўсіх, а лявацкія ідэі: сацыялізм, Сталін, Пал Пот, Лукашэнка як нашчадак - вось гэта ўсё.

    На жаль тое ці заканамерна, але абліччча сучаснага, даўно вырадзіўшагася, фемінізму (ідэялогіі, прама скажам, разлічанай не на найразумнейшых асоб) сёння цалкам вызначаецца левакамі.

    Таму любыя яго ўвасабленні і знакі ў рэальным жыцці "трыгераць" мяне таксама.

    Прыблізна так, як носьбіты вошаў не пераймаліся б іх вывядзеннем, а аб'яўлялі б гэта новай нормай, гуртаваліся б у суполкі і ладзілі б сходкі ў людных месцах. Альбо як дэманстрацыі пад чырвонымі флагамі. Ну, вы зразумелі.
  • Вадзім
    19.04.2026
    "што рабіць з мужчынамі, якія не плацяць аліменты"?
    Мо спачатку варта нешта зрабіць з жанчынамі што лічаць што дзеці абавязаныя жыці з мамай бо "гэта ж мама"? А бацька тут проста крыніца фінансавання хацелак мамы? Мо спачатку ўзаконіць пражыванне дзяцей 50 на 50 па змоўчванні?

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак2

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў69

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ7

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

Кіроўца монакола ў Мінску разагнаўся да 60 км/г5

Законапраект пра маштабныя санкцыі супраць Расіі нарэшце вынесуць на галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Але яго могуць заблакаваць дэмакраты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць