Свет33

Затрыманых у Азербайджане супрацоўнікаў «Спутніка» адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе

Іх арыштавалі 1 ліпеня ў сувязі з дыпламатычным скандалам вакол затрыманняў у Екацярынбургу, калі загінулі двое азербайджанцаў.

Затрыманне супрацоўнікаў «Спутніку». Фота: t.me/minval_az

Цяпер азербайджанскі суд адпусціў пяцярых затрыманых з азербайджанскімі пашпартамі пад падпіску аб нявыездзе, паведаміў канал «Спутнік».

Раней былі апублікаваныя кадры іх затрымання — на некаторых супрацоўніках «Спутніка» былі відаць сляды збіцця.

У Екацярынбургу 27 чэрвеня 2025 года расійскія сілавікі затрымалі больш за 50 чалавек, пераважна выхадцаў з Азербайджана.

Паводле Следчага камітэта РФ, аперацыя была звязаная з расследаваннем забойства 2001 года бізнэмена Юніса Пашаева каля кафэ «Каспій», якое належала сям’і Сафаравых, а таксама іншых злачынстваў 2010—2011 гадоў.

У выніку затрыманняў 27 чэрвеня загінулі браты Зіядзін і Гусэйн Сафаравы. 

Згодна з заключэннем азербайджанскай экспертызы, пры вонкавым і ўнутраным аглядзе цел былі выяўлены шматлікія траўмы.

«Ніводзін з братоў не быў забіты вострым прадметам або агнястрэльнай зброяй, былі нанесеныя ўдары тупым прадметам», — удакладніў Гасанаў.

Каментары3

  • [...]
    03.07.2025
    «Спутніку» --- «Спутніка»
    бо, напрыклад, "супрацоўнік" , -ка ("супрацоўніка")
  • Янка
    03.07.2025
    Усё прадказальна. У Аліевых (у т.л. і ягонага сына) багата элітнай нерухомасці ў Маскве, бо як ніяк найбагацейшая сям'я Азербайджана, што нядзіўна для спадчыннай нафтагазавай ўсходняй дэспатыі. Але як толькі Аліеў дакрануўся да ФСБшнікаў са Спутніку, адразу ж з'явіліся праблемы з актывамі ягонай сям'і ў Расеі. Таму Спутнікаўцаў не збівалі, ды хутка вызвалілі. Зрэшты каб задаволіць прагну тамтэйшага статку неяк адпомсціць рускім - Аліеў аддаў загад захапіць расейскіх рэлакантаў-айцішнікаў, аб'явіць іх наркадылерамі і збіць да непазнавальнасці. Іх Крэмль дакладна бараніць ня стане.
  • a.hto.tam.idze
    04.07.2025
    [...],
    Назоўнік у родным склоне.
    Канчаткі -у (-ю) маюць назоўнікі:
    ....са зборным значэньнем, назвы грамадзкіх арганізацыяў, прадпрыемстваў, установаў:

    Калі б замест назвы руськасветнай прапагандысткай канторы, гаворка ішла пра падарожнік Зямлі, канчатак мусіў быў быць -а.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі48

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі48

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць