Свет33

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ у эфіры тэлеканала Fox News выказаў разуменне, што адміністрацыя ЗША імкнецца ў першую чаргу абараніць свае нацыянальныя інтарэсы, але пры гэтым ён заклікаў працягваць вайсковую дапамогу Украіне, паведамляе «Еўрапейская праўда». 

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Марк Рутэ адзначыў, што Украіна ў найбліжэйшай перспектыве не можа абысціся без усёй магчымай падтрымкі, асабліва калі гаворка ідзе пра боепрыпасы і сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Ён нагадаў, што на мінулым саміце НАТА прэзідэнты Украіны і ЗША правялі плённую сустрэчу, у тым ліку абмяркоўвалі пастаўкі сістэм СПА.

Генсак НАТА падкрэсліў, што ЗША павінны клапаціцца пра свае запасы зброі, але таксама павінны быць гнуткімі ў пытаннях падтрымкі Украіны. Паводле слоў Рутэ, перамога Украіны ў вайне — і ў інтарэсах ЗША, бо бяспечная Еўропа азначае і бяспечныя ЗША.

Ён таксама адзначыў, што еўрапейскія краіны павялічваюць свае абаронныя выдаткі і дапамагаюць Украіне, але без практычнай падтрымкі ЗША зрабіць гэта будзе цяжка.

1 ліпеня Белы дом пацвердзіў, што Пентагон прыпыніў пастаўкі некаторых ракет супрацьпаветранай абароны і іншых высокадакладных боепрыпасаў ва Украіну, паколькі ў ЗША баяцца змяншэння запасаў зброі ў сябе.

Украіна пры гэтым заявіла, што не атрымлівала афіцыйных паведамленняў пра прыпыненне або змены ў графіках паставак абароннай дапамогі.

Каментары3

  • Лапідар
    02.07.2025
    Рутэ падбрэхвач л’підарнага Трампа. Няма чаго чакаць ад Рутэ. Шчэ горш за Столтэнберга
  • бабруйчанін
    02.07.2025
    Мець Штаты у ворагах ніпрыемна яшчэ горш быць з імі у звязе камрадах.
    Словы зделкі дамовы гаранцыі мемарандумы..ад Штатаў пусты гук.
    Эўраўвяз ната...15 год каментую кажу на..вошта нам ната падобная ната.
    Ці Беларусь сама сабе Эўропа союз з звяз...поўная
  • Андрусь
    02.07.2025
    Лапідарны Красноў актыўна выконвае заданні Крамля

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

Зяленскаму далажылі пра разбудову вайсковай інфраструктуры ў Беларусі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць