У гомельскім аэрапорце пачала працаваць кругласутачная крама бязмытнага гандлю Duty Free. Пра гэта паведаміў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

Фота: t.me/VAPrivalov
Карыстацца крамай могуць не толькі пасажыры, якія ляцяць на курорты ў турэцкую Анталію ці егіпецкі Шарм-эль-Шэйх, але і тыя, хто накіроўваецца ў Маскву ці Санкт-Пецярбург. Пры гэтым рабіць пакупкі дазваляецца як падчас вылету, так і пасля прылёту.

Фота: t.me/VAPrivalov
На паліцах Duty Free, акрамя звычайных тавараў — алкаголю, парфумы і цыгарэт — з'явіўся і адмысловы раздзел «Найлепшае з Беларусі» з айчыннай прадукцыяй.
Крама працуе круглыя суткі.
Каментары