Грамадства2929

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Аляксей Кучар — сын аднаго з экс-начальнікаў Ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці і выпускнік Маскоўскага пагранічнага інстытута ФСБ Расіі — у 2015-м праславіўся сваёй публічнай падтрымкай акупацыі Украіны. У яго вялікія перамены ў жыцці — цяпер ён польскі бізнэсмен, пазбаўлены дома звання. Ягоныя бізнес-партнёры — тыя самыя, што перадалі варшаўскі «Моладзевы хаб» Сяргею Бульбе (Чыславу). А ягоная жонка скончыла вайсковую акадэмію ў Варшаве.

У 2015-м неабыякавыя грамадзяне даслалі ў рэдакцыю «Нашай Нівы» зробленае ў Гродне фота: пад шклом даўняга «Фальксвагена» сцяг так званай Наваросіі.

Машына Аляксея Кучара ў 2015 годзе. Фота: «Наша Ніва»

Тады па нумары тэлефона, пакінутым пад тым жа шклом, удалося знайсці ўласніка — ім аказаўся ўчорашні выпускнік Маскоўскага пагранічнага інстытута ФСБ Расіі Аляксей Кучар, сын начальніка ўпраўлення накіравання прызыву на вайсковую службу Гродненскага абласнога ваенкамата Сяргея Кучара.

Чытайце архіўны матэрыял: Сын гродзенскага ваенкама вучыцца ў інстытуце ФСБ і ездзіць на машыне са сцягам «Наваросіі»

Пры ўстаноўцы дынамікаў у сваю машыну Кучар у 2014 ідэйна прырабіў ідэнтыфікатар і пад задняе шкло: «Маскаль». Фота: instagram.com/gosha_travel 

Да паступлення ў Маскву Аляксей Кучар скончыў Сувораўскую вучэльню, а ўжо з дыпломам інстытута ФСБ паступіў на службу ў Пагранічны камітэт Беларусі. 

На заўвагу «Нашай Нівы» пра тое, што Аляксандр Лукашэнка (на той яшчэ момант) не прызнаваў ніякіх «Наваросій», Кучар адказаў «нічога страшнага». 

Першакурснік Інстытута ФСБ Аляксей Кучар у ніжнім шэрагу чацвёрты справа, 2009 год. Фота: УКантакце

Ніколі больш Аляксей Кучар не трапляў у фокус медыя, але траекторыя лёсу афіцэра аказалася незвычайнай. 

Чым ён займаўся на службе, невядома.

Летам 2020-га яму паставілі забарону на выезд з Беларусі. Яе выставіў КДБ згодна з рэзалюцыяй тагачаснага кіраўніка Пагранічнага камітэта Анатоля Лапо. 

Чаму была пастаўлена забарона, дакладна невядома. Звычайна забарона ставіцца на пяць гадоў пасля звальнення са службы. Магчыма, Кучар якраз адбыў свой першы кантракт і звольніўся. Вядома, што ў тым жа 2020-м ён паспеў папрацаваць кіроўцам у прыватнай кампаніі. 

У любым разе, у Беларусі Аляксей не затрымаўся. Ужо ў лістападзе 2020 года ён у інстаграме віншаваў свайго малога сына з днём нараджэння, адзначыўшы лакацыяй Варшаву. Усе наступныя публікацыі таксама былі з варшаўскім геатэгам, з сакавіка 2021-га Кучар стаў пісаць у інстаграме па-польску. 

Аляксей і Ганна Кучары ў Варшаве. Фота: instagram.com/gosha_travel 

6 мая 2021 года быў апублікаваны ўказ Лукашэнкі №174, якім пазбаўляліся званняў 86 ваеннаслужачых, сярод якіх Станіслаў Лупаносаў, Яўген Юшкевіч, Мацвей Купрэйчык, Уладзімір Жыгар, Аляксандр Азараў і іншыя. Аляксея Кучара таксама пазбавілі звання капітана запаса. 

Чым Кучар заслужыў пазбаўлення звання, інфармацыі няма. Не ўдалося знайсці ні ягоных інтэрв'ю, ні задакументаваных фактаў удзелу ў пратэсце. Але, з іншага боку, у такіх тонкіх пытаннях многае можа папросту не вылівацца ў публічную сферу.

Так некалі бачыў свет малады беларускі афіцэр. Фота: скрыншот са старонкі УКантакце

Згодна з польскім рэгістрам юрыдычных асоб, Аляксей Кучар значыцца старшынёй праўлення кампаніі HUB Consulting — юрыдычнай асобы з шырокімі заяўленымі сферамі дзейнасці: рознічны гандаль (асноўны задэклараваны від дзейнасці), будаўніцтва, маркетынг і вывучэнне рынку, рамонтныя работы і іншае. 

Фота: https://rejestr.io/krs/805831/hub-consulting

Яшчэ два члены праўлення гэтай кампаніі — Анастасія Баравікова і Андрэй Ракевіч. Тыя самыя фігуранты скандала з «Беларускім моладзевым хабам», які яны перадалі Сяргею Бульбе (Чыславу), выкінуўшы з праўлення Алеся Лапко. Гэта была гучная гісторыя. 

Чытайце таксама: Памятаеце вайну з Беларускім моладзевым хабам у Варшаве? Даведаліся, што там адбываецца цяпер

Сама кампанія была створана ў 2019 годзе, а Кучар з'явіўся ў HUB Consulting толькі ў снежні 2021-га. 

Разам з Кучарам выехала і ягоная жонка Ганна, з якой яны сустракаліся яшчэ з часоў вучобы ў інстытуце ФСБ. Імаверна, яна мае ўкраінскае паходжанне, у Беларусі працавала на мытні. 

У Linkedin Ганны Кучар адзначана, што пасля прыезду ў Варшаву (2021-2023) яна паступіла ў Варшаўскую акадэмію вайсковага мастацтва (гэта вялікая вайсковая ВНУ) і паспяхова скончыла магістарскую праграму па міжнароднай бяспецы і дыпламатыі.

Чым займаецца цяпер — невядома.

Бацька Аляксея, палкоўнік Сяргей Кучар, які раней раздзьмуваў у сваіх сацсетках рускі дух, чакаючы танкі Шайгу пад Кіевам, цяпер, імаверна, на пенсіі.

Сяргей разам з жонкай Ірынай актыўна падарожнічаюць. За апошнія пару год былі ў Брытаніі, Італіі, Францыі і гэтак далей. 

Цяпер у іхніх сацыяльных сетках, якія яны вядуць пад іншымі імёнамі, нічога не сведчыць аб ранейшых поглядах. 

Хіба што толькі на старой старонцы Ірыны Кучар у «Аднакласніках» засталася аватарка, дзе яна акурат па цэнтры герба расійскага ФСБ.

«Наша Ніва» адправіла Аляксею Кучару пытанні аб прыродзе ягонага ідэалагічнага кульбіта, а таксама пра дэталі гісторыі з пазбаўленнем звання. Аляксей прачытаў пытанні, але нічога не адказаў. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары29

  • даведка
    02.07.2025
    Сын полковника РБ, учился в академии ФСБ, жена украинка и ровесница матери.
  • шэпт
    02.07.2025
    Выпускнікі акадэміі кіраваньня таксама нейкім чынам лёгка легалізуюцца ў зша і круцяць кшталту бізнэс, ня маючы ні ведаў, ні таго ўзроўню амэрыканскай мовы.
  • Warszawa
    02.07.2025
    Польскія спецслужбы ведаюць? Думаю, установа на вуліцы Rakowiecka павінна зацікавіцца і задаць некалькі пытанняў

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра нейкія крокі выразалі з тэкставай версіі яго прамовы14

«Ні ў якім разе я не рабіў заявы». Келаг зняпраўдзіў словы Лукашэнкі11

Купіў будынак пад рэстаран за 262 тысячы рублёў. Цяпер участак хочуць забраць, каб пабудаваць там… рэстаран5

«Тым, хто настальгуе па саўку, спадабаецца». Блогер пераначаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і падзяліўся ўражаннямі11

Пракоп'еў: Знізьце ўзровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб наступала адліга14

Расіяніна затрымалі з 37 кілаграмамі наркотыкаў у Мінску2

Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?3

«Хтосьці ў кіраўніцтве сілавікоў вырашыў вывесці Бялюціна са «справы Аўтуховіча» і выкарыстаць іначай»3

Зяленскі падтрымаў Азербайджан у канфлікце з Расіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць