Здарэнні44

У гродзенскай турме забілі зняволенага. Яго пакаралі суседзі

40‑гадовы Яўген Шыпуль меў ментальны разлад і краў рэчы ў суседзяў па камеры.

Гродзенская турма. Фота: «Наша Ніва»

Летам 2022 года ў гродзенскай турме забілі 40‑гадовага зняволенага Яўгена Шыпуля. У прагулачным дворыку яго збілі суседзі ў камеры, а адміністрацыя, хоць і бачыла, што сітуацыя ідзе да крывавай развязкі, не зрабіла нічога.

Пра гэту гісторыю расказаў у новым выпуску свайго ютуб-каналу былы палітвязень і блогер Мікалай Дзядок. Падрабязнасці сітуацыі «Нашай Ніве» распавёў былы палітвязень Павел Вінаградаў, інфармацыю дапоўніў Belpol.

Шыпуль нарадзіўся ў 1982 годзе ў Лідскім раёне, жыў у Лідзе. Нідзе не працаваў. У 2005 годзе яму прысудзілі 20 гадоў зняволення за разбой з забойствам. З цягам часу Шыпуль трапіў у магілёўскую турму, дзе яму прысудзілі дадатковы год за непадпарадкаванне адміністрацыі. У выніку ён трапіў у гродзенскую турму.

Яўген Шыпуль

Важны момант: у Шыпуля быў моцны ментальны разлад. Як кажа Вінаградаў, у яго было адразу некалькі «асобаў» — і крымінальны аўтарытэт, і нейкая прыгажуня, і яшчэ нешта. Натуральна, гэта стварала пастаянныя праблемы ў камунікацыі з іншымі вязнямі, таму Шыпуль у выніку атрымаў «нізкі статус».

Праз свой псіхічны стан Шыпуль мог браць чужыя рэчы або ежу, што станавілася прычынай канфліктаў і пастаяннага збіцця. У такой сітуацыі яго павінны былі перавесці ў адзіночную камеру, але, як тлумачыць Вінаградаў, адміністрацыя не хацела так рабіць: лягчэй абавязаць суседзяў па камеры прыглядаць за ім.

Дзядок адзначае, што адміністрацыя ведала, што таго збіваюць.

«Ён з падбітымі вачыма стаяў на праверцы. Заходзяць мянты, якія правяраюць, корпусныя, опер Сыроваткін. І ім казалі, і Сыроваткіну канкрэтна казалі: «Забярыце яго, бо будзе тут надзвычайнае здарэнне». А Сыроваткін адказваў: «Мне по***»», — цытуе блогер словы відавочцаў.

У выніку пасля чарговага крадзяжу сукамернікі пачалі збіваць Шыпуля ўсёй групай проста ў прагулачным дворыку. Як сцвярджае Дзядок, зняволены атрымаў шматлікія пашкоджанні — у яго адбыўся разрыў селязёнкі і ўтварыліся гематомы ўнутраных органаў, таксама яму адбілі нырку.

Паколькі ў гродзенскай турме, па словах блогера, у любых канфліктах вінаватымі лічаць усіх удзельнікаў, збітага Шыпуля разам з нападнікамі адправілі ў ШІЗА (штрафны ізалятар).

З сур'ёзнымі траўмамі мужчына прабыў у ізалятары пяць сутак. Увесь гэты час адміністрацыя ігнаравала яго стогны і пакуты. Толькі калі сітуацыя стала крытычнай, Шыпуля адвезлі ў бальніцу. Дзядок адзначае, што ў бальніцы па невядомых прычынах мужчыну не зрабілі аперацыю і вярнулі ў турму.

Да сваёй камеры зняволены не дайшоў. Па словах Дзядка, Шыпуль памёр проста ў калідоры («на прадоле»).

Каб схаваць халатнасць і абараніць сваіх агентаў сярод зняволеных, кіраўніцтва турмы (у прыватнасці, супрацоўнік аператыўнага аддзела Сыроваткін і тагачасны начальнік аператыўнага аддзела Аляксей Таран) з усёй групы тых, хто збіваў Шыпуля, абралі аднаго. На яго ўсклалі ўсю віну за забойства, у выніку чаго, па словах Дзядка, мужчына атрымаў 14 гадоў асаблівага рэжыму ў дадатак да свайго асноўнага тэрміну.

«Ледзь не прамым тэкстам яны кажуць: «Чым больш вас памрэ, тым лепш для крымінагеннай абстаноўкі ў Беларусі», — кажа Дзядок пра адміністрацыю гродзенскай турмы.

Каментары4

  • Санта Бэрримор
    16.03.2026
    Сыроваткин и Таран, улыбнитесь - вас снимает скрытая камера.
  • Чел
    16.03.2026
    А чего он вообще делал в тюрьме? Как он туда попал? Должна же быть психиатрическая экспертиза. И с такими отклонениями он должен быть в желтом доме за кратами.
  • In vindicta veritas
    17.03.2026
    лукашысты, кожны з вас персанальна адкажа за кожнае зробленае вамі злачынства, вам не удасца схавацца ні за "законамі", ні за "служэбнымі інструкцыямі", ні за даведкай ад псіхіятра, кожны з вас будзе знойдзены і пакараны

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць