Грамадства22

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

Апошнія месяцы масавыя аблавы закранаюць розныя куткі Беларусі. «Нашай Ніве» стала вядома, як гэта праходзіла ў адным з абласных цэнтраў.

Гродзенская турма. Фота: «Наша Ніва»

Вобшукамі займаўся КДБ

Пачынаючы з другой паловы кастрычніка ў Гродне адбывалася хваля затрыманняў і ператрусаў. Вядома пра выпадкі, калі пасля затрымання людзям была патрэбна медыцынская дапамога.

Увага сілавікоў была накіраваная як на людзей, якія працавалі ў СМІ, так і на звычайных гараджан, якія паспелі засвяціцца ў 2020-2021 гадах.

Напрыканцы кастрычніка затрымалі ўладальніка гродзенскага гарадскога партала S13.ru Сяргея Чабоцьку. Яму ўжо тройчы прысудзілі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Апроч Сяргея Чабоцькі, праз затрыманне праходзіў яшчэ адзін чалавек, які раней меў дачыненне да сайта S13.ru. Аднак, у адрозненне ад уласніка партала, гэты чалавек цяпер на свабодзе.

Таксама прайшлі ператрусы ў тых, хто раней прыцягваўся за ўдзел у акцыях пратэсту і дагэтуль жыве ў Беларусі. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», вобшукамі займаўся КДБ. Да людзей прыходзілі нібыта таму, што яны з'яўляюцца сведкамі па справах аб захопе ўлады і здрадзе дзяржаве.

Нелаяльных выціскаюць з краіны

Людзі, знаёмыя з сітуацыяй, лічаць, што сілавікі наўмысна ствараюць невыносныя ўмовы жыцця для тых, у кім бачаць пагрозу, каб чалавек з'ехаў з краіны. Прычым няважна, праяўляе хоць нейкую актыўнасць такі чалавек апошнім часам ці гадамі сядзіць моўчкі.

«Пэўны ціск па факце не спыняўся, да такіх людзей была павышаная ўвага, час ад часу былі «акцыі», калі людзей з пэўнага спісу прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таксама ім пастаянна стваралі перашкоды ў працаўладкаванні і вядзенні бізнэсу.

Але выглядае, што перад «выбарамі» яны вырашылі максімальна зачысціць прастору, бо рэпрэсіі ўзмацніліся.

Пасля адміністрацыйных арыштаў і візітаў КДБ многія былі вымушаныя ў тэрміновым парадку з'ехаць з Беларусі, бо навісла рэальная пагроза апынуцца ў турме», — кажа суразмоўца.

Па словах крыніцы, толькі за апошнія два тыдні пасля чарговай хвалі рэпрэсій з Гродна вымушаныя былі з'ехаць мінімум 10 чалавек. 

«Маштабы рэпрэсій новай хвалі жахлівыя, але праз тое, што ўсе вельмі запужаныя, інфармацыя амаль не даходзіць да журналістаў і праваабаронцаў. Нават калі чалавек ужо выехаў за мяжу і знаходзіцца ў бяспецы, ён не заўжды публічыць, што з ім адбывалася і што ён ужо з'ехаў», — тлумачыць суразмоўца.

Сярод іншага набірае папулярнасць практыка, калі сем'і ставяць на ўлік як тыя, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

«У СМІ нядаўна была інфармацыя пра тое, што мінімум дзве сям'і гродзенцаў паставілі на ўлік. Гэта таксама толькі вяршыня айсбергу, бо я ведаю як мінімум пра 8 такіх выпадкаў», — кажа суразмоўца.

Не забылі і пра тых, хто сядзіць ціха

КДБ падчас гутаркі цікавіўся нават тымі, хто даўно з'ехаў з Беларусі і ў эміграцыі сядзіць ціха.

«Яны там ні пра каго не забыліся. Гэта тое, што трэба разумець тым, хто можа пачаць думаць, што калі па адрасе іх ніхто не шукае, то нікому яны не патрэбныя», — сцвярджае інфармаваны гараджанін.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Цяпер чысціня падпісак у сацсетках выйшла на новы ўзровень, бо калі падпіска на «экстрэмісцкія» акаўнты — гэта гарантаваная адміністратыўка, то наяўнасць нядобранадзейных сяброў у падпісках — як мінімум дадатковыя пытанні.

«Ёсць людзі, якія былі актыўныя ў свой час, але чые акаўнты не прызнаныя экстрэмісцкімі. Да такіх падпісак таксама ўзнікалі пытанні», — расказала адна з крыніц.

Каментары2

  • даведка
    06.12.2024
    Начальником главка идеологической работы Гродненского облисполкома являет экс-начальник отдела защиты конституционного строя и борьбы с терроризмом УКГБ полковник Булавко, под управлением которого ликвидирована областная типография, уволен директор ТРК «Гродно» и закрыты в регионах практически все киоски «Белсоюзпечать». Поэтому перед выборами зачищают независимое информационное поле, так как государственное уже успешно ликвидировал КГБ.
  • Ktof
    06.12.2024
    Хронікі акупацыйнага генацыду

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць