Грамадства2020

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта

Перавоз наяўных зберажэнняў без дэкларавання можа стаць прычынай сур'ёзных праблем з польскімі банкамі, аж да блакавання рахункаў. Заснавальніца кампаніі па падатковым уліку Таццяна Гаенкоўска патлумачыла, як легальна пераправіць сродкі, каб пазбегнуць лішніх праблем.

Самым надзейным спосабам экспертка лічыць прамыя банкаўскія пераводы. Нягледзячы на камісію, гэта здымае пытанні аб паходжанні сродкаў.

«Першае — гэта, канешне ж, старацца пераводзіць грашовыя сродкі па безналу. Наяўныя грошы для банка — гэта заўсёды «чырвоная кнопка». Яны пачынаюць сумнявацца ў легальнасці паходжання сродкаў, бо наяўныя складана адсачыць. Таму спрабуйце пераводзіць спачатку па безналу. У Беларусі, напрыклад, Прыёрбанк супрацоўнічае з PKO Банкам і робіць пераводы», — кажа яна.

Калі ж вы выбіраеце наяўныя, Гаенкоўска настойліва рэкамендуе дэклараваць грошы на абедзвюх межах.

«Многія польскія банкі правяраюць наяўнасць дзвюх дэкларацый з дзвюх межаў. Калі везяце з Беларусі, то спачатку на беларускай, потым на польскай», — раіць яна.

Многія банкі правяраюць наяўнасць менавіта дзвюх дэкларацый. Пры дэклараванні трэба ўказаць крыніцу паходжання сродкаў. Калі сума меншая за 100 000 даляраў, неабавязкова паказваць дакументы, якія пацвярджаюць даход, але сама дэкларацыя павінна быць.

Экспертка не раіць ехаць праз Літву, бо літоўскія мытнікі могуць запатрабаваць дакументы на паходжанне грошай незалежна ад сумы.

Чаго не варта рабіць? «Не вязіце грошы дробнымі сумамі без дэкларавання», — кажа яна.

Многія ўвозяць грошы часткамі да 10 тыс. долараў (без дэкларацыі) або просяць знаёмых. Гаенкоўска папярэджвае: тлумачэнні, што грошы ўвозілі трэція асобы, часта не задавальняюць польскія банкі.

Яшчэ адзін момант: грошы, якія вы дэкларуеце, могуць падлягаць падаткаабкладанню ў Польшчы. Напрыклад, калі вы пражываеце ў Польшчы больш за 183 дні ў годзе (з'яўляецеся падатковым рэзідэнтам) і ўвозіце дывідэнды ад прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі ці Украіне.

Дывідэнды падлягаюць падаткаабкладанню, але згодна з пагадненнем аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, можна аднімаць суму падатку, ужо выплачаную ў Беларусі. Стаўка ў Польшчы — 19%. Калі вы ў Беларусі заплацілі 25%, то даплачваць нічога не прыйдзецца.

Продаж нерухомасці/рухомай маёмасці (напрыклад, у Беларусі): не абкладаюцца падаткам у Польшчы.

Чаму гэта актуальна? Нядаўна беларуска ў Польшчы сутыкнулася з блакіроўкай сродкаў пасля куплі кватэры. Жанчына паступова збірала на рахунку грошы, якія сваякі прывозілі ёй невялікімі сумамі без дэкларавання. Нават пры наяўнасці дагавора аб продажы маёмасці ў Беларусі банк замарозіў аплату, бо не было афіцыйных доказаў перасячэння граніцы менавіта гэтымі грашыма.

Каментары20

  • ц
    16.03.2026
    Добра, а калі ўжо перавёз без дэклараваньня? Везці назад? А калі неўязны?
  • Антось
    16.03.2026
    Не кансультацыя, а зьдзек. Ясна, што бюракратыя заўсёды супраць чалавека.
  • З Польшчы
    16.03.2026
    ц,
    Не - правоз часткамі ёсць законнае дзеянне - ніякіх парушэнняў, калі да пэўнай сумы. Людзі на мяжы мабыць часам дзейнічаюць няўпэўнена з-за боязі штрафаў ці страты грошай і гавораць не тое, што трэба.

    Галоўнае - польскія банкі патрабуюць менавіта дакументы пацверджання паходжання грошай на польскай мове. Напрыклад, дамову куплі-продажу.

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць