Свет1919

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу

Былы генеральны дырэктар Volkswagen Маціяс Мюлер заявіў, што Германія знаходзіцца ў глыбокім крызісе і рухаецца да мадэлі, якую ён назваў «ГДР 2.0», піша BILD.

Маціяс Мюлер. Фота: Marijan Murat / picture alliance via Getty Images

У інтэрв’ю выданню t-online Мюлер раскрытыкаваў цяперашнюю палітыку ўлад і заявіў, што краіна ператварылася ў «дзяржаву поўнай апекі», дзе грамадзяне ўсё больш залежаць ад улад і пазбягаюць асабістай адказнасці.

Паводле яго слоў, без маштабных рэформ Германію чакае працяглы эканамічны спад.

«Многія заклікаюць да перамен, але калі справа даходзіць да сутнасці, ніхто не хоча, каб гэта закранула людзей. Нам патрэбныя рэформы ва ўсіх галінах, інакш мы сутыкнёмся з заняпадам эканамічнага росту, нябачаным за апошнія дзесяцігоддзі», — сказаў Мюлер.

Ён таксама выступіў за перагляд палітычнай ізаляцыі партыі «Альтэрнатыва для Германіі».

«Выбаршчыкі АдГ — гэта цалкам нармальныя людзі, якія, магчыма, раней галасавалі за ХДС або ХСС і звярнуліся да іх у адчаі», — адзначыў Мюлер.

Акрамя таго, ён прапанаваў праверыць фінансаванне няўрадавых арганізацый.

«У Германіі налічваецца каля 15 000 НКА з сотнямі тысяч супрацоўнікаў, якія ў асноўным атрымліваюць зарплату са сродкаў падаткаплацельшчыкаў. Нам павінна быць дазволена задацца пытаннем, прымальна гэта ці не», — дадаў былы дырэктар Volkswagen.

У вонкавым палітычным плане Мюлер лічыць, што Еўрасаюз у цяперашнім выглядзе занадта раздроблены і саступае ЗША і Кітаю.

Замест саюза з 27 краін ён прапануе стварыць больш шчыльнае аб’яднанне некалькіх моцных дзяржаў, уключаючы Германію, Францыю, Польшчу і Вялікабрытанію, вакол якіх магла б сфармавацца новая, больш кіраваная структура ЕС.

Каментары19

  • Поцык
    16.03.2026
    А вы зачем столько русских в страну пустили жить? Из немецкого там только фамилии.
  • Гаргантюа
    16.03.2026
    Пусть этот бывший расскажет как они концерн до краха довели. А то всё у них плохо стало, а раньше как сыр в масле жили.
  • Liberte
    16.03.2026
    Не думаю, што ў Bild Russian пра гэта напішуць, так што і тут не з'явіцца, але ў шматлікіх еўрапейскіх выданняў даўно вядзецца дыскусія пра тое, што якраз федэралізацыйныя імкненні ў Брюселі спрыяюць лозунгам супраць ЕС. Многія не хочуць ператвараць звязу незалежных дзяржаў у нейкі СССР ці нават ЗША. Тым больш, што апошнія часы брюсельскія эліты не слухалі голас еўрапейцаў і праводзілі правальныя і шкодныя праекты, ад зялёнага шаленства, праз лгбт прапаганду да зялёнага святла для нелегальных мігрантаў, што прывяло да зніжэння бяспекі. Усё на фоне дэіндустрыялізацыі і ўсё меншага агульнага развіцца ЕС на фоне ЗША і Кітая. Ужо не кажучы, што толькі нядаўна ес мэйнстрім крыху апомніўся і пачаў вяртацца да старых каштоўнасцяг, як напрыклад Мэрц, ці наўпрост з'явіліся такія палітыкі як Мелоні.

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая71

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

Гурт «Іванушкі International» не будзе мяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў1

У Віцебску спрабуюць прадаць раскошную камяніцу з эркерамі, якую за дзесяць гадоў давялі да поўнага разбурэння1

Сабрана пятая частка экстраннага збору на дапамогу вызваленым палітвязням

Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў19

Лідары ЕС не змаглі пераканаць Венгрыю разблакаваць крэдыт Украіне на 90 млрд еўра4

Ці варта хаваць свае сакрэты? І як зразумець, калі варта сказаць праўду, а калі — не?3

Еўрапейскія краіны і Японія гатовыя дапамагчы забяспечыць праход праз Армузскі праліў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая71

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць