Памочніка дырэктара прадпрыемства злавілі з 200 рублямі хабару. Ён паедзе ў калонію і заплаціць шалёны штраф
Узяў 200 рублёў — а павінен заплаціць 12600 рублёў.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі прысуд 39-гадоваму жыхару Вілейскага раёна, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Ён працаваў у сталіцы на прадпрыемстве на 2-м Прылуцкім прадпрыемстве, быў памочнікам дырэктара. Што за прадпрыемства, угадаць складана, але нешта звязанае з рамонтам спецтэхнікі.
Мужчына атрымаў 200 рублёў хабару ад дырэктара прыватнай кампаніі. За гэта ён павінен быць выбраць хабарадаўцу ў якасці выканаўцы дарагога рамонту колавога рэдуктара.
Калі пра гэта стала вядома, у дачыненні да памочніка дырэктара распачалі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.
Суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабару. Жыхару Вілейскага раёна прысудзілі 3 гады калоніі, 12600 рублёў штрафу і забарону займаць арганізацыйна-распарадчых пасады яшчэ на 5 гадоў.
Адзін год зняволення з'ела амністыя, але на два гады яго ўсё ж адпраўляюць у калонію.
Каментары
За 200 бинруб - 5 лет колонии, за семейные ииллиарды в офшорах - пожизненное президентство, уважуха и почёт.....
Вывод - если брать взятку и красть, то так, чтобы компенсировала колонию и хватило до 10 колена наследникам!
Учитесь у бацки лукашенко !