Свет22

У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш

Польшча — першая краіна ва Усходняй Еўропе, якая спрабуе ўвесці такую навацыю.

Фота: Getty Images

Польшча плануе ўвесці 4-дзённы працоўны тыдзень. Ужо з 30 чэрвеня Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі запускае пілотны праект, які дазволіць пратэсціраваць розныя мадэлі. Заяўку на ўдзел у праекце да 14 жніўня могуць падаць розныя кампаніі, дзяржаўныя ўстановы, фонды, асацыяцыі і прафсаюзы па ўсёй краіне, паведамляе Бі-бі-сі.

Яны змогуць выбраць, якая мадэль ім найбольш падыходзіць — скараціць працоўны дзень (напрыклад, да 6 гадзін) або дазволіць работнікам мець тры выходныя замест двух.

Сутнасць у тым, каб людзі працавалі менш гадзін, але атрымлівалі такі ж заробак, а агульная мэта — працаваць за год на 20% менш.

За ўдзел у праграме кожны працадаўца зможа атрымаць да аднаго мільёна злотых (прыкладна 250 тысяч еўра) на фінансаванне. У Польшчы хочуць ацаніць, як скарачэнне працоўнага часу паўплывае на прадукцыйнасць, здароўе работнікаў, арганізацыю працы і магчымасць сумяшчаць працу з асабістым жыццём.

«Гэта будзе першы пілотны праект па скарачэнні працоўнага часу ў гэтай частцы Еўропы, першы ў нашым рэгіёне», — заявіла міністр працы Агнешка Дзем'яновіч-Бонк.

Чатырохдзённы працоўны тыдзень — гэта сусветны трэнд

Некаторыя польскія дзяржаўныя ці прыватныя прадпрыемствы ўжо па ўласнай ініцыятыве працуюць менш.

Напрыклад, 35-гадзінны працоўны тыдзень увёў мэр Улацлаўка Кшыштаф Кукуцкі для работнікаў гарадской адміністрацыі, а пазней — падпарадкаваных ёй падраздзяленняў і камунальных прадпрыемстваў.

Падчас канферэнцыі, якую арганізавала міністэрства працы, Кукуцкі сказаў, што ўжо «некалькі тысяч чалавек карыстаюцца перавагамі 35-гадзіннага працоўнага тыдня».

Змены адбываюцца і ў іншых гарадах — такіх як Астшэшаў, Свебадзіцы, Шчэцін і Лешна.

Кампанія з перапрацоўчай прамысловасці Herbapol Poznań S.A таксама скараціла працоўны час.

Прэзідэнт праўлення і гендырэктар Томаш Качмарэк распавёў, што спачатку работнікі паставіліся да ідэі скептычна. Але кіраўніцтва зрабіла гэты крок, у тым ліку, каб паменшыць цякучку кадраў і колькасць прагулкаў.

У выніку, паводле Качмарэка, за апошнія месяцы кампанія дасягнула найлепшых фінансавых вынікаў за 12 гадоў працы, і ён упэўнены, што скарачэнне працоўнага часу стала адной з «цаглінак», якія прывялі да такога поспеху.

Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш

Чатырохдзённы працоўны тыдзень — гэта глабальны трэнд.

За апошнія гады шмат краін уводзілі або пачыналі падобныя пілотныя праекты, каб убачыць, як гэта працуе.

Сярод іх — Бельгія, Германія, Ісландыя, Францыя — усяго 19 краін ЕС.

Большасць з іх пайшла на такія змены з пачаткам пандэміі COVID.

Тым часам у Польшчы 8-гадзінны працоўны дзень увялі яшчэ 107 гадоў таму, нагадваюць у міністэрстве.

З таго часу многае змянілася, тлумачаць ініцыятары праекта, і новыя тэхналогіі значна павысілі эфектыўнасць працы.

Спасылаючыся на даныя Еўрастата, міністэрства нагадвае, што Польшча — адна з краін ЕС з самым працяглым працоўным тыднем.

Палякі працуюць у сярэднім 39,3 гадзіны на тыдзень, у той час як сярэдні паказчык па ЕС — 36,1 гадзіны.

Але, як паказваюць апошнія даследаванні, большая колькасць гадзін, праведзеных на працы — гэта не заўсёды пра рост эфектыўнасці і прадукцыйнасці.

Людзі, якія шмат працуюць і не бяруць адпачынку, часцей памыляюцца ці выгараюць.

Таму 4-дзённы працоўны тыдзень, як сцвярджаюць у міністэрстве, — гэта выгадна і працадаўцам, і работнікам.

Скарачэнне працоўнага часу, як лічаць, таксама можа стаць адным са спосабаў змагання з дэмаграфічным крызісам, які ахапіў шмат краін.

Больш вольнага часу з сям’ёй павінна матываваць людзей заводзіць дзяцей.

А старэйшыя работнікі, чые дзеці ўжо дарослыя, змогуць даўжэй заставацца актыўнымі.

У Польшчы актыўна абмяркоўваецца ініцыятыва міністэрства па скарачэнні працоўнага часу.

Эксперты кажуць, што каб у Польшчы сапраўды запрацаваў чатырохдзённы працоўны тыдзень, трэба змяніць законы аб працы — інакш гэта застанецца ініцыятывай асобных працадаўцаў.

Калі пілотны праект пакажа добрыя вынікі, то да лістапада 2027 года гэта сапраўды можа стаць рэальнасцю.

«Я спадзяюся, што цягам гэтага тэрміну мы зможам прадставіць канкрэтныя заканадаўчыя змены адносна скарачэння працоўнага часу, якія дазволяць Польшчы і польскаму рынку працы далучыцца да тых рынкаў Заходняй Еўропы, дзе людзі ўжо працуюць карацейшы дзень», — сказаў на TVP Info намеснік міністра працы Себасцьян Гаеўскі.

Але, пэўна, гэтаму будуць папярэднічаць яшчэ шмат дыскусій.

Некаторыя прадпрымальнікі лічаць, што цяпер не час пераходзіць на 4-дзённы працоўны тыдзень, што Польшча пакуль не гатовая да гэтага, а тэхналогіі яшчэ не настолькі развітыя.

Каментары2

  • сасута не касается
    28.06.2025
    На такие эксперименты можно идти тогда, когда экономика на 80% роботизирована (обеспечена высокая производительность труда) и имеет нормальное, научно обоснованное, управление государством.
    Сасута шчасьця не касается.
    В сасуте, понимают высокую производительность труда просто, - один должен работать за троих и получать зарплату за одного, на оборудовании 50 летней давности и с изношенными фондами выше 90%, освободившимся - пинок под зад, без пособия по безработице.
  • Bbv
    28.06.2025
    Глупые эти сравнения Польши с Европой. Кап бы поляки не кичились но до Европы им еще как до Луны. А судя по последним выборам они вообще пошли в обратную сторону, в сторону Орбана.

Цяпер чытаюць

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім1

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Эйсмант: Калі Трамп скажа хоць слова з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, ніводзін не будзе выпушчаны з турмы51

Колькі каштуе праехаць у Польшчу без чаргі, калі выезду чакае больш за 2400 машын

Гурт Nazareth у апошні момант абвясціў, што не прыедзе на фестываль «Сонцастаянне» ў Пружанах. У чым прычына?6

Колькі каштуе вяселле мільярдэра Джэфа Безаса і хто з зорак запрошаны ФОТЫ4

Украінцы нанеслі паспяховы ўдар па расійскім спецназе на акупаванай тэрыторыі. Загінулі 11 чалавек6

15 гадоў калоніі. Стала вядома пра прысуд палітвязню-сілавіку Аляксандру Кудрэвічу3

Службу ў арміі будуць залічваць у абавязковую адпрацоўку па размеркаванні1

Дуліна супраць зняцця санкцый: Гэта як дамаўляцца з людажэрам, каб ён больш не еў людзей33

Спецслужбы прыдумалі новы спосаб, як збіраць фота беларусаў замежжа з сустрэчы з Ціханоўскімі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім1

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць