Знікла жанчына, якая 25 чэрвеня выехала аўтобусам Пінск — Уроцлаў і павінна была выйсці ў Варшаве, каб перасесці на аўтобус Flixbus да Германіі. Апошняе паведамленне ад яе паступіла 25 чэрвеня каля 22:00 — яна напісала, што перасякла польскую мяжу, паведамляе суполка «The Warsaw / Новости Варшава».

Паводле даных Flixbus, жанчына не садзілася ў аўтобус у Варшаве і мяжу Германіі не перасякла, у пункт прызначэння не прыбыла.
Па словах кіроўцы першага аўтобуса, у Варшаву беларуска сапраўды прыбыла 25 чэрвеня ў 23:40.
Усе сваякі жанчыны знаходзяцца ў Беларусі. У Польшчы пададзеная заява ў паліцыю — пакуль безвынікова. Бальніцы правераныя, там яе няма.
Калі вы бачылі гэту жанчыну ці валодаеце якой-небудзь інфармацыяй — калі ласка, напішыце дачцэ або звярніцеся ў паліцыю.
Каментары