У Брэсце кацяня выбегла на дарогу. Усе кіроўцы спыніліся і кінуліся ратаваць ВІДЭА
Утварыўся самы сапраўдны затор.

«Я была абавязана гэта выкласці! Мужчыны-героі, убачыўшы кацяня пад чужой машынай, стварылі затор і спрабавалі выратаваць гэтае дзіва! Кацяня ўцякло пад тралейбус — я ўжо думала, што яны ўсё ж такі не змогуць яго дастаць… Але кіроўца тралейбуса таксама зразумеў, што адбываецца, і вырашыў не ехаць — дзякуючы гэтаму кацяня засталося жывое!
Кіроўца машыны забраў яго да сябе, і ўся сям’я паехала дадому ўжо разам з новым пухнатым сябрам», — напісала карыстальніца тыктоку.
Каментары